25.01.2024
Яўген Чычкан: "Чым больш насельніцтва возьме ўдзел у выбарах, тым больш аб'ектыўны будзе вынік"
Пра важнасць электаральнай кампаніі і ўсвядомлены выбар з калектывамі сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, дзяржаўнай установы “Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб” і ДУДА “Карэліцкі раённы ЦТДзіМ” расказаў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чыкан.
– Адзіны дзень галасавання – адна з найважнейшых грамадска-палітычная падзей. Дэпутатамі павінны стаць людзі, якія шчыра хварэюць за будучыню роднага краю, валодаюць высокімі прафесійнымі кампетэнцыямі і маюць аўтарытэт у грамадстве. У залежнасці ад таго, наколькі мы будзем актыўнымі і неабыякавымі, залежыць наша будучыня, – адзначыў прамоўца.
Намеснік старшыні райвыканкама заклікаў усіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за годных дэпутатаў, якія будуць прадстаўляць інтарэсы грамадзян у мясцовых Саветах і Парламенце. Дарэчы, з 31 студзеня пачнецца перадвыбарная агітацыя. Падчас правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, сходаў, мітынгаў і пікетаў, а таксама ў СМІ кандыдаты ў дэпутаты раскажуць пра свае праграмы, выслухаюць просьбы і пажаданні насельніцтва.