Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.03.2024

Карэліцкі філіял ГП "Гроднааблпаліва" стаў лепшым у Гродзенскай вобласці па выніках работы за 2023 год

  Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2023 год Карэліцкі філіял КУП па забеспячэнні палівам “Гроднааблпаліва” заняў першае месца ў вобласці. Карэліцкі філіял прадпрыемства стаў лепшым у спаборніцтве паміж філіяламі Гродзенскай вобласці ў дасягненні высокіх паказчыкаў фінансава-эканамічнага развіцця. Тут выконваюцца ўсе шэсць даведзеных паказчыкаў: рост выручкі, рэнтабельнасць продажаў, атрыманне прыбытку на аднаго працуючага, адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці перад торфабрыкетнымі заводамі, выкананне мерапрыемстваў па зніжэнні выдаткаў і чысты прыбытак. Работнікі філіяла не проста спрацавалі ў плюс, але і змаглі  абысці канкурэнтаў.  Да прыкладу, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2023 год  склала 949 тысяч рублёў, або 102,6% да ўзроўню 2022 года. Якія напрамкі дзейнасці прыносяць найбольшы прыбытак прадпрыемству, расказаў дырэктар Іван Будзейка: — З кожным годам колькасць жыхароў у сельскіх населеных пунктах памяншаецца, а значыць зніжаецца попыт і на дровы,  і  на брыкет. Цяпер на Карэліччыне насельніцтва  актыўна пераводзіць свае дамы на электраацяпленне. Аб зніжэнні цікавасці  да цвёрдага паліва гавораць і лічбы. Так, нашым філіялам за 2023 год рэалізавана 2535 тон брыкету, або 92% да аналагічнага перыяду мінулага года і 2512 метраў кубічных дроў, або 81%. Каб у цяперашні эканамічна складаны час заставацца на плыву, трэба пастаянна займацца пошукам новых відаў паслуг для арганізацый і насельніцтва, знаходзіць нестандартныя шляхі рашэнняў у той ці іншай сітуацыі.  І мы  рукі не апускаем, а шукаем новыя накірункі ў працы.