29.07.2024
Карэліцкія школьнікі адпачылі на канікулах у Расіі і дзеляцца ўражаннямі
11 навучэнцаў Карэліччыны ў складзе дэлегацыі раёна правялі дзесяць найцікавейшых канікулярных дзён на міжнароднай змене-форуме ў горадзе Краснагорску Расійскай Федэрацыі. Гэта была юбілейная, 25-я змена, якая сабрала 99 хлопчыкаў і дзяўчынак гарадоў-пабрацімаў. Змена праходзіла на базе школы “Свет ведаў » у сяле Пятрова-Далёкае. Сёлета дэвізам сталі словы “Тварыць! Марыць! Дзейнічаць!». Кожны дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі: экскурсіі, сустрэчы, канцэрты, квэсты, форумы, моладзевыя дыялогавыя пляцоўкі.
Вікторыя Брэчка, вучніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, падзялілася сваімі ўражаннямі аб адпачынку:
– Гэта не проста летні лагер, а маладзёжная змена па абмене вопытам. На кожны дзень былі запланаваны 2-3 мерапрыемствы. Кожны з нас мог сябе праявіць. Так, Сафія Дарашэнка, вучаніца нашай школы, прадстаўляла зборную каманду нашага рэгіёна на спаборніцтвах па плаванні і заняла трэцяе месца ў агульным заплыве. А Дар’я Бязмен, выкарыстаўшы свае ўменні і навыкі, прадстаўляла каманду на творчых харэаграфічных конкурсах. Увогуле, на працягу незабыўных дзён і адпачынку, і працы мы мелі зносіны, пазнавалі звычаі і традыцыі, дзяліліся вопытам з рабятамі з гарадоў-пабрацімаў. Для ўсіх удзельнікаў былі прадугледжаны семінары па праектнай дзейнасці і розныя майстар-класы.
Алена Васько, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, адзначыла:
– Рабяты на працягу ўсёй змены паспяхова абаранялі годнасць нашага раёна, былі актыўнымі, з гонарам раскрывалі свае таленты, праводзілі майстар-класы. На закрыцці змены прыемна было чуць песню “Хата бацькоў” беларускага гурта “Дразды”, якую разам з намі спявалі ўсе прысутныя. Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць настаўніку Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяне Кулак, якая аказвала дапамогу ў падрыхтоўцы творчых нумароў. Кожны дзень, праведзены на міжнароднай змене-форуме, – гэта яркая і незабыўная падзея ў летнім жыцці юных карэліччан.
Кацярына КУКАНАВА
Фота СШ № 1 г.п. Карэлічы