Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.08.2024

Колькі зарабляюць жыхары Карэліцкага раёна

  У эканоміцы Карэліцкага раёна ў I паўгоддзі 2024 г. было занята 7,7 тыс. чалавек. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у I паўгоддзі 2024 г. склала 1620 рублёў, у тым ліку ў чэрвені 2024 г. - 1 739,1 рубля і павялічылася ў параўнанні з маем 2 .на 2,8%, або на 47,9 рубля. Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у чэрвені 2024 г. у параўнанні з маем 2024 г. павялічылася на 2,2%. У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў чэрвені 2024 г. склала 1 716,9 рубля, у будаўніцтве - 1 993,8 рубля, у сельскай лясной і рыбнай гаспадарцы - 1 723,6 рубля, у адукацыі 1 600,3 рубля на транспарце - 1 521 рубель. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у чэрвені 2024 г. склалася ў памеры 1 584,7 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 1 720,6 рубля. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне  Гродзенскай вобласці