19.02.2024
Круглы стол "Горкая памяць Афганскай вайны" сабраў у Карэлічах прадстаўнікоў розных пакаленняў
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна праведзена дыялогавая пляцоўка «Горкая памяць Афганскай вайны».
Сустрэча была прысвечана далёкім падзеям: 35 гадоў таму апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана. На яе былі запрошаны прадстаўнікі старэйшага пакалення і маладога, вучні 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы». Ганаровым госцем быў Васілій Міхайлавіч Тур, воін-інтэрнацыяналіст, які за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, падпалкоўнік запаса, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».