Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.02.2024

Круглы стол "Горкая памяць Афганскай вайны" сабраў у Карэлічах прадстаўнікоў розных пакаленняў

  У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна праведзена дыялогавая пляцоўка «Горкая памяць Афганскай вайны».   Сустрэча была прысвечана далёкім падзеям: 35 гадоў таму апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана. На яе былі запрошаны прадстаўнікі старэйшага пакалення і маладога, вучні 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы». Ганаровым госцем быў  Васілій Міхайлавіч Тур, воін-інтэрнацыяналіст, які за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, падпалкоўнік запаса, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».