Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.05.2024

Ля помніка Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы адбыўся ўрачысты мітынг

  Напярэдадні аднаго з галоўных святаў у нашай краіне — Дня Перамогі — каля помніка Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы адбыўся мітынг, прысвечаны памяці землякоў, якія загінулі ў той жудаснай вайне, а таксама ўсіх, хто змагаўся за сваю Радзіму. На мітынгу сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады і вучні ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача”.   — Мы сабраліся тут, на гэтым памятным месцы, каб ушанаваць памяць тых, хто мужна змагаўся з ворагам, мужна стаяў на сваёй зямлі і загінуў у баях за праўду і справядлівасць. Іх імёны назаўжды застануцца ў нашых сэрцах, — адзначыў у сваім выступленні старшыня Райцаўскага сельвыканкама Валерый Бабко. 79 гадоў таму шматнацыянальны савецкі народ атрымаў Перамогу у самай страшнай і крывавай вайне. Гэта Вялікая Перамога выратавала нашу Радзіму ад гнёту, вызваліла Еўропу, падарыла ўсяму свету жыццё і свабоду. — Мы заўжды будзем памятаць подзвіг і гераізм удзельнікаў  вайны, — адзначыў старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Мяцеліца. — У наш час, калі ва ўсім свеце імкнуцца перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, мы павінны захаваць памяць пра Перамогу і перадаць яе нашым нашчадкам. І самае галоўнае, што мы, нашчадкі тых, хто здабыў гэтую Перамогу, павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць мір на нашай шматпакутнай зямлі. — На стэлах, размешчаных каля помніка, — імёны жыхароў навакольных вёсак, якія загінулі ў пажары вайны, — сказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня Карэліцкага РА Беларускай партыі «Белая Русь» Яўген Чычкан. — Ворагі нікога не шкадавалі, забівалі дзяцей, жанчын, пажылых людзей. На жаль, усё менш застаецца тых, хто памятае падзеі самай страшнай вайны. Мы апошняе пакаленне, якое сустракалася з ветэранамі і ўдзельнікамі вайны. Мы ніколі не забудзем аб загінулых воінах, партызанах і падпольшчыках, мірных жыхарах, «хатынскіх» вёсках. Наш абавязак — ушаноўваць іх памяць, цаніць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам. Памяць загінулых на вайне была ўшанавана хвілінай маўчання. Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.