Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.04.2023

На ферме “Палужжа” КСУП “Племзавод “Карэлічы” адбылося адкрыццё адноўленага Дома жывёлаводаў

  На ферме “Палужжа” КСУП “Племзавод “Карэлічы” адбылося адкрыццё адноўленага Дома жывёлаводаў. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеній Бусько і старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. У памяшканні палепшаны санітарна-бытавыя ўмовы для працы калектыву фермы, адкрыты душавая, санвузел, пакоі для пераапранання і прыёму ежы, кабінет брыгадзіра і кацельная. Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК уручаны сертыфікат на набыццё пральнай машыны.