08.01.2024
Пад Каляднай зоркай. У Карэлічах прайшоў канцэрт, прысвечаны святу Раства Хрыстова
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць вялікае свята — Раство Хрыстова. Згодна з Евангеллем, у гэты вечар у Віфлееме нарадзіўся Ісус Хрыстос, Сын Божы. З нагоды свята ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці зладзілі канцэрт.
У фае Цэнтра была арганізавана выстава сувеніраў, зробленых умелымі рукамі майстроў Карэліцкага дома рамёстваў, а таксама майстар-клас Наталлі Жук па вырабе калядных цацак з саломы.
Перад гледачамі выступіў протаіерэй, благачынны Карэліцкай акругі Мікалай Орса, які заклікаў прысутных жыць у згодзе з Богам і дапамагаць яму.
Свае лепшыя нумары падарылі гледачам артысты Жухавіцкага Дома культуры.