Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.01.2024

Пад Каляднай зоркай. У Карэлічах прайшоў канцэрт, прысвечаны святу Раства Хрыстова

  Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць вялікае свята — Раство Хрыстова. Згодна з Евангеллем, у гэты вечар у Віфлееме нарадзіўся Ісус Хрыстос, Сын Божы. З нагоды свята ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці зладзілі канцэрт. У фае Цэнтра была арганізавана выстава сувеніраў, зробленых умелымі рукамі майстроў Карэліцкага дома рамёстваў, а таксама майстар-клас Наталлі Жук па вырабе калядных цацак з саломы. Перад гледачамі выступіў протаіерэй, благачынны Карэліцкай акругі Мікалай Орса, які заклікаў прысутных жыць у згодзе з Богам і дапамагаць яму. Свае лепшыя нумары падарылі гледачам артысты Жухавіцкага Дома культуры.