Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.01.2022

Пяць падзей тыдня вачыма намесніка старшыні райвыканкама Ігара Лазарэвіча

  Сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўніком Рэспублікі Тыва Уладзіславам Хавалыгам. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў добрых перспектывах работы з Тывой у машынабудаўнічай галіне, па вытворчасці прадуктаў харчавання, у дарожным будаўніцтве і іншых сферах. Прыемна, што знешні гандаль Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй паспяхова развіваецца. Так, за 11 месяцаў 2021 года знешнегандлёвы абарот склаў 1 млн 744 тысячы долараў і вырас у 2,7 раза, у тым ліку экспарт — 1 млн 472 тысячы долараў. У РФ з нашага раёна пастаўляецца льновалакно, ялавічына і насенная бульба. Доля экспарту ў Расію ў агульным аб’ёме экспарту складае 30,3 працэнта. Надзвычайны і Паўнамоцны  Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько расказаў аб развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах. Па выніках 2021 года мы маем рост каля 40 працэнтаў у галіне гандлю з Кітаем беларускімі сельскагаспадарчымі прадуктамі. Сваю долю ў экспартны патэнцыял краіны ў Паднябесную ўносіць і Карэліцкі раён. Наша льновалакно нязменна карыстаецца там высокім попытам. Так, у 2021 годзе экспартавана 842,7 тоны кароткага льновалакна на суму 1 млн 24 тысячы долараў, рост — у 3,6 раза. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў, што Гродзенская вобласць гатова да магчымага росту захваральнасці з-за амікрону. Сітуацыя з каранавірусам у рэгіёне застаецца стабільнай. Мы бачым далейшае зніжэнне колькасці шпіталізаваных пацыентаў з сярэдняцяжкай і цяжкай плынню каранавіруснай інфекцыі. Калі гаварыць у лічбах, то колькасць шпіталізаваных у 3 разы меншая, чым была на піку гэтай хвалі, і ў 4 разы ніжэйшая, чым летась, — адзначыў Уладзімір Каранік. Ён падкрэсліў, што сярод прычын такога зніжэння, у тым ліку і высокі ўзровень вакцынацыі. У Гродзенскай вобласці, напрыклад, прышчэплены ўжо больш як 56 працэнтаў жыхароў. У Карэліцкім раёне прышчэплена 55,3 працэнта насельніцтва. Колькасць захварэлых карэліччан у тры разы ніжэйшая, чым летась. З улікам заразнасці амікрону вельмі шмат залежыць ад саміх людзей. Размова перш за ўсё аб захаванні сацыяльнага дыстанцыявання, мер індывідуальнай абароны. «Белтэлекам» атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі. Гэта права атрымана з 17 студзеня 2022 года. Лічу, што гэта правільна, бо гэта паскорыць вырашэнне праблемы «лічбавай няроўнасці» па доступе да сучасных паслуг электрасувязі гарадскога і сельскага насельніцтва, створыць новыя магчымасці для аказання патэнцыйным абанентам запатрабаваных «канвергентных паслуг», калі ў адным пакеце паслуг сумяшчаюцца традыцыйныя паслугі стацыянарнай сувязі (тэлефон, доступ у сетку Інтэрнэт, тэлебачанне) і сотавай рухомай электрасувязі. Па выніках 2021 года Карэліцкім раёнам выканана 8 з 10 паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта намінальная налічаная заработная плата і тэмпы яе росту, інвестыцыі ў асноўны капітал, сукупнае паступленне даходаў у бюджэт раёна, індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, рознічны тавараабарот гандлю, пасажыраабарот, грузаабарот і ўвод жылля ў эксплуатацыю.