Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.05.2023

Праца і спорт — галоўныя лекары. Так лічаць члены Карэліцкага раённага аб’яднання інвалідаў і на прыкладзе свайго жыцця даказваюць праўдзівасць гэтых слоў

Так лічаць члены Карэліцкага раённага аб’яднання інвалідаў і на прыкладзе свайго жыцця даказваюць праўдзівасць гэтых слоў. Вядуць актыўны лад жыцця, займаюцца шматлікімі хатнімі справамі, кожны мае адпаведныя любімыя заняткі для душы, сярод якіх — і заняткі спортам: скандынаўская хада, шашкі, шахматы, дартс і іншыя. У плане мерапрыемстваў аб’яднання значацца розныя спартыўныя спаборніцтвы, у якіх яго члены заўсёды з вялікім задавальненнем прымаюць самы актыўны ўдзел. Як доказ — нядаўні турнір аматараў шахмат і шашак, сабраўшы па запрашэнні старшыні раённай арганізацыі інвалідаў Рэгіны Аляксандраўны Забродскай (за што ёй вялікі дзякуй) больш за 20 чалавек з усяго раёна. У чытальнай зале раённай бібліятэкі за чэмпіёнскі тытул разгарнулася барацьба, таму што яе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Перамаглі ж мацнейшыя: 1-е месца сярод шахматыстаў заняў М. А. Васілеўскі, 2-е — М. Я. Гагарын; сярод аматараў шашак у мужчын перамог В. В. Шэўка, 2-е месца заваяваў М. Б. Максімовіч. Сярод шахматыстак-жанчын лаўрэатам стала Н. Я. Непагода, 2-е месца прысуджана Ліяне Дзіско. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і Дыпломамі сектара спорта і турызму Карэліцкага райвыканкама. Удзельнікаў спаборніцтва горача падтрымоўвалі наведвальнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна, а В. У. Рэкун, спецыяліст вышэйназванага сектара, аказала дапамогу ў судзействе спаборніцтваў. Усе ўдзельнікі турніру таксама былі заахвочаны матэрыяльна. Сустрэча для нас, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прынесла цудоўны настрой, умацавала веру ў тое, што інваліднасць — гэта не прыгавор і не перашкода, каб весці паўнацэнны лад жыцця. Галоўнае — напаўняць яго карыснымі справамі, мацаваць здароўе, дэманструючы супольнасць, сяброўства, узаемападтрымку, моц духу, грэючы сэрца ў будзённасцях спадзяваннямі: наперадзе нас чакаюць не менш радасныя сустрэчы.