Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.03.2023

Старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун і старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэліся з насельніцтвам па месцы жыхарства ў аграгарадку Вялікія Жухавічы

  У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча старшыні Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Корзуна і старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава з насельніцтвам па месцы жыхарства ў аграгарадку Вялікія Жухавічы. Адкрыў яе кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 2 Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Шкадаў. Прамоўца адзначыў, што мэта такіх сустрэч — не толькі данесці да жыхароў раёна прапанаваныя тэмы для абмеркавання, але пагаварыць аб надзённых справах. Трэба адзначыць, што прадстаўнікам абласной і раённай інфармацыйна-прапагандысцкіх груп гэта ўдалося зрабіць: размова атрымалася шчырай і адкрытай. Дакладчыкі дэталёва прааналізавалі запланаваныя тэмы і звярнулі ўвагу на хвалюючыя пытанні. «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» — асноўная тэма. Аляксандр Шкадаў назваў яе актуальнай, а трагедыю Хатыні — нашай памяццю. «Мы шмат гаворым з моладдзю аб патрыятызме. Многае залежыць ад нас саміх: наша задача — не паддавацца эмоцыям, а кожнаму на сваім месцы добрасумленна рабіць сваю справу і заўсёды разважаць цвяроза», — зазначыў прамоўца. Аляксандр Віктаравіч звярнуў увагу і на пытанні бяспекі — захаванне правілаў паводзін у быце і на вадзе. Прадстаўнік абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Корзун адзначыў, што асноўная тэма — «гістарычная памяць для выхавання падрастаючага пакалення», а тэмы для абмеркавання назваў знакавымі і важнымі. Поруч з тэмай бяспекі і навядзеннем парадку на прыдамавых тэрыторыях звярнуў асаблівую ўвагу на пытанне неправамернага завалодвання рэквізітамі пластыкавых банкаўскіх карт і крадзяжах сродкаў з карт-рахункаў грамадзян, а таксама ў сферы высокіх тэхналогій. Аляксандр Анатольевіч заклікаў быць пільнымі і прадбачлівымі, бо ашуканцы працуюць настойліва і прафесійна. «У цэлым сітуацыя ў краіне стабільная і прадказальная. Мы жывём у міры і стварэнні. Кожны павінен вырашаць задачы на сваім месцы», — рэзюмаваў Аляксандр Корзун. Напрыканцы сустрэчы старшыня абласнога суда адказаў на цікавячыя пытанні ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якія тычыліся ўзначальваемага ведамства.