Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.03.2023

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў: «2022 год для эканомікі Беларусі стаў цалкам паспяховым. І ўсё гэта нягледзячы на ціск і санкцыі з боку Захаду»

  — 2022 год для эканомікі Беларусі стаў цалкам паспяховым. І ўсё гэта нягледзячы на ціск і санкцыі з боку Захаду, — адзначае старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.   Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка граматна і ўпэўнена выбудоўвае знешнюю палітыку Беларусі. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў розных сферах, у першую чаргу ў эканамічнай, з важнымі партнёрамі: Расіяй, Кітаем, Іранам, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. Сёння гэта буйныя сусветныя краіны, якім патрэбны беларускія калійныя ўгнаенні, сельскагаспадарчая тэхніка, якасныя прадукты харчавання. Краіны з моцнай уладай аб’ядноўваюцца, каб вырашаць праблемы санкцый, развіваць эканоміку і будаваць шматпалярны свет. Тое, што санкцыйнаму ціску Захада можна супрацьстаяць, даказвае Іран. Ужо больш за 40 гадоў краіна жыве ва ўмовах жорсткіх фінансавых абмежаванняў, якія ініцыявалі ЗША. І нядрэнна жыве, даволі паспяхова развіваецца. Па выніках 2022 г. Кітай стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расіі. Тавараабарот з Паднябеснай пабіў усе рэкорды і склаў практычна 5,8 мільярда долараў, павялічыўшыся за апошнія пяць гадоў у 1,5 раза. Па выніках 2022 г. Беларусь знаходзіцца ў дзясятцы краін-пастаўшчыкоў у Кітай калійных угнаенняў (2-е месца), рапсавага алею (4-е), мяса курыцы (6-е), сухога малака (7-е), замарожанай ялавічыны і малочнай сыроваткі (8-е). І гэтыя паказчыкі ў новым годзе будуць толькі расці. Зараз на ўзроўні кіраўнікоў дзяржавы разглядаецца развіццё сухапутнага транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень, які пройдзе праз Расію, Азербайджан і Іран. Як заявіў Уладзімір Пуцін, Расія можа сабраць пул інвестараў і сама праінвеставаць у будаўніцтва. Беларусь жа ў гэтым зацікаўлена: пасля стварэння калідора па ім, як плануецца, будуць ісці пастаўкі звыш 40 млн т грузаў. Як бачым, не Захадам адзіным жыве чалавецтва, і для Беларусі шырока адкрыта акно на ўсход. СКАЗАНА — Усё грунтуецца на эканоміцы… Будзе эканоміка — усё астатняе мы вырашым. На працягу года мы не раз праводзілі нарады, выпрацоўвалі папераджальныя і кампенсавальныя меры, ацэньвалі іх дзейснасць, знаходзілі вокны магчымасцяў. Такім чынам атрымалі каласальны вопыт развіцця нават у такіх беспрэцэдэнтных умовах. Таму можна з упэўненасцю казаць, што экзамен на эканамічную ўстойлівасць мы ў цэлым вытрымалі… Усе павінны бачыць перспектыву і дзейнічаць стратэгічна. Тады 2023 год стане яшчэ адным крокам нашага развіцця. 10 сакавіка 2023 года, Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета Міністраў пад кіраўніцтвам Прэзідэнта.