18.05.2024
У Карэлічах адбылося 43-е раённае спартыўнае свята
У 10 гадзін на стадыёне «Юнацтва» г.п. Карэлічы сабраліся ўдзельнікі 43-га раённага спартыўнага свята.
Сёлета мерапрыемства праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення шырокіх слаёў насельніцтва да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, адбору кандыдатаў у зборныя каманды раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.
У праграму спартыўнага свята былі ўключаны адзінаццаць відаў спорту: валейбол, перацягванне каната, гіравы спорт, тэст Купера, лёгкаатлетычная эстафета, міні-футбол, гарадошны спорт, дартс (жаночы, кіраўнікі), настольны тэніс, стральба (мужчынскі, кіраўнікі), скандынаўская хада.
Для адкрыцця свята і прывітання яго ўдзельнікаў слова прадстаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгену Чычкану. Прамоўца павіншаваў аматараў спорту і пажадаў ім якасных вынікаў падчас спартыўных выступленняў.
Загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Галушка павіншаваў усіх удзельнікаў з 43-м раённым спартыўным святам, прымеркаваным да Года якасці, адзначыўшы, што спорт згуртоўвае працоўныя калектывы. «Лёгкіх стартаў і хуткіх фінішаў!», — адзначыў Аляксандр Аляксандравіч — і на стадыёне «Юнацтва» пачаліся спартыўныя спаборніцтвы.
Для ўзняцця Сцяга Рэспублікі Беларусь запрашаюцца капітаны каманд, пераможцы і прызёры 42-га спартыўнага свята першай падгрупы: СВК «Маяк-Заполле», «Свіцязянка -2003» і КСУП «Лукі-Агра». Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь.
Сцяг г.п. Карэлічы ўзнімаюць капітаны каманд, пераможцы і прызёры 42-га спартыўнага свята другой падгрупы: філіял «Карэліцкі маслацэх», ААТ «Карэлічы-Лён», УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца». Выконваецца гімн г.п. Карэлічы.
Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан уручае Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення настаўніку фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі «Лукская сярэдняя школа» Уладзіміру Грэмяку.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая павіншавала ўсіх удзельнікаў са святам і пажадала прыгажосці душы, сілы волі і духу. Яна ўручыла Грамату аб’яднання медыцынскай сястры аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», члену прафсаюзнай арганізацыі Марыі Грэмяка за плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Карэліцкага раёна, актыўны ўдзел у спартыўна-масавых мерапрпыемствах і ў сувязі са 120-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі.
Паспяховых стартаў і якасных фінішных дасягненняў пажадала ўдзельнікам мерапрыемства старшыня Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская. Прафсаюзны лідар раёна ўручыла Падзячныя пісьмы Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за актыўны ўдзел у правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў прафсаюзных арганізацый і ў сувязі з правядзеннем раённага спартыўнага свята, прысвечанага Году якасці, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў КСУП «Лукі-Агра» Аляксандру Баранаву, галоўнаму аграному СВК «Жухавічы» Андрэю Бараноўскаму, галоўнаму інжынеру КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Юрыю Бязушку, галоўнаму энергетыку СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандру Вараб’ю, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў СВК «Маяк-Заполле» Аляксандру Чужаўку.