Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.06.2024

У Карэлічах адзначылі Дзень медыцынскіх работнікаў

  Свята атрымалася ўрачыстым і хвалюючым. І гэта не выпадкова: людзі звяртаюцца за дапамогай да ўрачоў, якія стаяць на варце аховы іх здароўя і па першым выкліку спяшаюцца да хворых. У гэты дзень медыцынскім работнікам раёна адрасоўваліся шчырыя словы прызнання і ўручаліся ўзнагароды. Са словамі віншаванняў з прафесійным святам і ўдзячнасці за добрасумленную працу да медыцынскіх работнікаў звярнуўся старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей. Кіраўнік раёна шчыра павіншаваў медыкаў з прафесійным святам і пажадаў далейшай плённай працы дзеля здароўя людзей: — Традыцыйна ў трэцюю нядзелю чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць вельмі важны дзень — Дзень медыцынскіх работнікаў. Няма мэты больш гуманнай і выскароднай, чым дарыць людзям здароўе, вяртаць радасць шчаслівага паўнацэннага жыцця. Для вас гэта звычайная, паўсядзённая, нялёгкая праца. Цяжка пераацаніць ролю медыцынскіх работнікаў у вырашэнні актуальнейшай на сёння задачы дэмаграфічнага развіцця. Неабходна прыкласці ўсе вашы веды і вопыт, каб дзеці нараджаліся здаровымі, каб людзі менш хварэлі, даўжэй жылі. А мы будзем вам дапамагаць, фарміруючы эфектыўную, накіраваную на прафілактыку сістэму аховы здароўя, аздабляючы лячэбныя ўстановы сучасным абсталяваннем, ствараючы ўмовы для здаровага ладу жыцця і, безумоўна, добрасумленна выконваючы вашы рэкамендацыі. Вы выбралі сабе нялёгкае служэнне — захоўваць самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, — жыццё. Часам, ажыццяўляючы немагчымае, цаною вялікіх намаганняў, выконваеце вы свой абавязак. Дзякуючы свайму самаахвяраванню і чуласці, прафесіяналізму і працавітасці, медыцынскі персанал установы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца», работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, фармацэўты аптэчнай сеткі раёна заслужылі высокую адзнаку сярод жыхароў Карэліччыны. Лепшай адзнакай вашай работы, безумоўна, можна лічыць вернутую працаздольнасць людзям, добры настрой і веру ў заўтрашні дзень. Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам. Дзякуй вам за адданасць справе і добрасумленную працу. Нізкі паклон за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці, за вашы ўмелыя рукі і добрыя сэрцы! Словы асаблівай падзякі выказваю ветэранам аховы здароўя. Ваш шматгадовы прафесійны вопыт — гэта ўзор для маладых спецыялістаў. Ад усёй душы жадаю нязменных поспехаў у справах, дабрабыту, вялікага асабістага шчасця і моцнага здароўя вам, вашым родным, блізкім і ўсім вашым пацыентам. Няхай ваша праца будзе ў радасць людзям, а вам прыносіць толькі задавальненне! Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца ўрач-хірург хірургічнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ягор Александровіч і інструктар-валеёлаг Карэліцкага райЦГЭ Людміла Валасевіч. Падзякі старшыні Карэліцкага райвыканкама ўручаны медыцынскай сястры аддзялення гемадыялізу УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вользе Гірза і старшай медыцынскай сястры аддзялення рэабілітацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Раісе Супрановіч.   Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Сонгін заклікаў медыцыну Карэліччыны жыць і квітнець. «Каштоўней жыцця і багацей за здароўе няма нічога», — адзначыў дэпутат і пажадаў медыцынскім работнікам разумеючых пацыентаў і моцнага здароўя. За дасягненне высокіх паказчыкаў, асабісты ўклад ў работу па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва Ганаровай граматай ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» ўзнагароджваецца галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Карэліцкага раёна — галоўны ўрач ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Аляксандр Германюк. Слова трымаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош Прамоўца адзначыў высакароднасць і прафесіяналізм медыцынскіх работнікаў, іх імкненне вяртаць надзею хворым і пажадаў людзям у белых халатах аддана служыць абранай прафесіі. Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў атрымала старшая медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вольга Шахоўская, Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — загадчык Ушанскага фельчарска-акушэрскага пункта Ганна Ложачнік, фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімір Чубрык, памочнік урача-гігіеніста Карэліцкага райЦГЭ Ірына Шышкіна. Галоўны ўрач УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Данута Скварада выказала словы прызнання ветэранам аховы здароўя, маладым спецыялістам, а кіраўнікам раёна за тое, што ўмеюць не толькі слухаць, але і чуць. Усіх медыкаў раёна падзякавала за добрасумленную працу і пажадала моцнага здароўя і зямных даброт. Падзякі Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь удастоена ўрач агульнай практыкі Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Марына Клімко. Ушаноўваецца ўрач агульнай практыкі Цырынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Уладзімір Клімчак, які з’яўляецца пераможцам раённага этапа конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь-2023» у намінацыі «Урач агульнай практыкі», пераможца абласнога этапа гэтага конкурсу, Лаўрэат першай ступені конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь-2023» у намінацыі «Урач агульнай практыкі».     На ўрачыстасці прадаўжаецца ўручэнне ўзнагарод медработнікам раёна. Спецыяліст па закупках УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вольга Стадольнік і ўрач-афтальмолаг афтальмалагічнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Таццяна Баршчова атрымліваюць Ганаровыя граматы начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, а Падзякі ўпраўлення — псіхолаг псіхіятрычнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксандр Касаткін, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Максім Манкевіч, медыцынская сястра агульнай практыкі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ала Анісімава. Уручаны таксама ўзнагароды і ад УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» медыцынскім работнікам раёна: Ганаровыя граматы — урачу-тэрапеўту тэрапеўтычнага аддзялення Мірскай гарпасялковай бальніцы Алене Талочка, фельчару выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Таццяне Арцюх, медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ганне Кныш і Падзякі медустановы — медыцынскай сястры прыёмнага аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Паліне Ашманкевіч, сястры-гаспадыні Карэліцкай раённай паліклінікі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Алене Шыш, медбрату рэабілітацыйнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Раману Дзедулю, медыцынскай сястры па фізіятэрапіі аддзялення рэабілітацыі Наталлі Шымановіч. На свяце былі ўшанаваны і ветэраны працы галіны аховы здароўя раёна. Слова трымала Ганна Аляксандраўна Жарская, якая доўгі час узначальвала акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне УАЗ «Карэліцкая ЦРБ». Ветэран працы выказала словы вялікай удзячнасці медыкам Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы, з якімі давялося працаваць. Маладым спецыялістам пажадала не баяцца цяжкасцяў, не шукаць лёгкіх дарог, выхоўваць любоў да прафесіі, ветэранам галіны аховы здароўя — не палохацца ўзросту і дзякаваць лёс за жыццё, а ўсім — дабра і цяпла ў паўсядзённых буднях. Дзень медыцынскага работніка прыйшлі адсвяткаваць разам з медыкамі раёна сябры, госці, спонсары. На сцэну падняліся дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка, кіраўнік філіяла «БІАМАКС»-Карэлічы» закрытага акцыянернага таварыства «БІАМАКС» Вячаслаў Гузень, дырэктар КСУП «Лукі-Агра» Мікалай Гавіна, старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца, дырэктар ААТ «Карэлічы-Лён» Фёдар Жук, дырэктар ДП «Чарняхоўскі-Агра» Наталля Дубкова, дырэктар ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Аляксандр Барыла. Прывітальны адрас з нагоды прафесійнага свята зачытаў дырэктар КСУП «Лукі-Агра» Мікалай Гавіна.   Уражаннямі ад першых крокаў ў прафесіі падзялілася малады спецыяліст, урач псіхіятр-нарколаг УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вольга Герасіменка. Яна адзначыла, што першае месца працы, адкуль пачынаецца працоўная дзейнасць, вельмі важнае, і выказала словы ўдзячнасці калегам-медыкам за падтрымку і ўзаемаразуменне. Да віншаваняў з нагоды прафесійнага свята далучылася і старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая і ўручыла Ганаровую грамату аб’яднання галоўнаму ўрачу УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Дануце Скварадзе, эканамісту Наталлі Падсявалавай, урачу фізіятэрапеўтычнага аддзялення рэабілітацыі Аляксандру Шашко, медыцынскаму дэзінфектару Карэліцкага райЦГЭ Наталлі Свірыдавай, урачу-гігіеністу гэтай установы Таццяне Германюк. Старшыня прафсаюзнага камітэта УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вольга Стадольнік уручыла медыцынскім работнікам сертыфікаты. Свае віншаванні адрасоўвала медыцынскім работнікам раёна і намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вольга Івашка і ўзнагародзіла ўрача агульнай практыкі Жухавіцкай АУАП Вольгу Саўко і медыцынскую сястру стаматалагічнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ганну Лабар. Слова трымаў галоўны ўрач установы «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Аляксандр Германюк, які гаварыў аб найкаштоўнейшым укладзе эпідэміялагічнай службы ў здароўе чалавека. «Нам даравана жыццё чалавека, і мы яго беражом»,— сказаў Аляксандр Уладзіміравіч. Была адзначана добрасумленная праца памочнікаў урача-эпідэміёлага Алёны Бязмен і Вольгі Каляды, фельчара-лабаранта Кацярыны Капціловіч, урача-гігіеніста Ілоны Ліхарад. Шчыра павіншавала са святам прысутных у зале загадчык цэнтральнай раённай аптэкі № 65 Карэліцкага раёна Ніна Краскоўская, якая пажадала медыкам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, і каб любімая справа заўсёды натхняла ў жыцці. З нагоды Дня медыцынскіх работнікаў на ўрачыстасць завіталі ўдзячныя пацыенты. Таіса Мухіна падарыла цудоўныя хвіліны гумару, а Ірына Кучко — песню з цудоўнымі словамі-пажаданнямі: «Няхай вам пашанцуе ў каханні».