04.03.2024
У Карэлічах узнагародзілі перадавікоў народна-гаспадарчага комплексу па выніках працы ў 2023 годзе
1 сакавіка на базе Жухавіцкага Дома культуры і вольнага часу адбылося раённае свята “Гонар і слава па працы”, якое сабрала тых, хто на працягу многіх гадоў сваім прафесіяналізмам і працавітасцю стварае гонар і павагу нашаму раёну. Яны – перадавікі сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы – заслужылі не толькі высокія ўзнагароды, але і павагу ўсяго Карэліцкага краю.
Святочны настрой дня адчуваўся ўжо пры падыходзе да Дома культуры: гучалі прыгожыя мелодыі, а ў фае размясцілася выстава, на якой свае поспехі прадэманстравалі грамадскія арганізацыі і прадпрыемствы раёна.