Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.03.2024

У Карэлічах узнагародзілі перадавікоў народна-гаспадарчага комплексу па выніках працы ў 2023 годзе

  1 сакавіка   на базе  Жухавіцкага  Дома культуры і вольнага часу адбылося раённае свята  “Гонар і слава па працы”, якое сабрала тых,  хто на працягу многіх гадоў сваім прафесіяналізмам і працавітасцю стварае гонар і павагу нашаму раёну. Яны – перадавікі сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы  – заслужылі не толькі высокія ўзнагароды, але і павагу ўсяго Карэліцкага краю.   Святочны настрой дня адчуваўся ўжо пры падыходзе  да Дома культуры: гучалі прыгожыя мелодыі, а ў фае размясцілася выстава, на якой свае поспехі прадэманстравалі грамадскія арганізацыі і прадпрыемствы раёна.