Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.12.2023

У Карэлічах выбралі лепшага "Маладога спецыяліста XXI стагоддзя»

  Конкурс працоўнай моладзі “Лепшы малады спецыяліст ХХІ стагоддзя” стаў традыцыйным на Карэліччыне. Гэта вечар, калі юнакі і дзяўчаты, першым працоўным месцам для якіх стаў Карэліцкі раён, могуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, заявіць пра сябе і завесці новыя знаёмствы. У конкурсе прынялі ўдзел самыя лепшыя і самыя актыўныя. Гэта не дзіўна. Толькі людзі, апантаныя сваёй справай, сярод працоўнай руціны могуць знайсці час, каб падрыхтавацца да такога адказнага конкурсу. Да пачатку шоў атрымалася пагутарыць з некаторымі ўдзельнікамі мерапрыемства. Тэхнік-тэхнолаг, эколаг СВК “Свіцязянка-2003” Наталля Сіманава прыехала на Карэліччыну з суседняга Навагрудскага раёна пасля таго, як скончыла Навагрудскі каледж тэхналогіі і бяспекі. Дзяўчына расказвае, што калектыў гаспадаркі сустрэў яе вельмі добра: — Тут працуюць вельмі цёплыя і шчырыя людзі. Рэдка сустракаю такіх спагадлівых людзей. Усе вельмі добра да мяне адносяцца, дапамагаюць, калі ўзнікае патрэба — падказваюць. Не было такога, каб мне адмовілі ў дапамозе. Вельмі добры кіраўнік гаспадаркі. Наталля кажа, што ў конкурсе вырашыла прыняць удзел, бо вельмі любіць выступаць: — З малых гадоў на сцэне, прывыкла да яе, таму калі мне прапанавалі прыняць удзел у конкурсе, з задавальненнем згадзілася. Урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Вольга Шостка прыехала ў Карэлічы з Гродна, дзе пражыла ўсё жыццё і скончыла медыка-псіхалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. — Калектыў сустрэў максімальна прыязна. Знаёмства з калегамі пачалося з сустрэчы з галоўным урачом. Зразумела, я вельмі хвалявалася, аднак усё прайшло цёпла, па-сямейнаму. У конкурсе Вольга прымае ўдзел, бо з малых гадоў яе жыццё звязана з творчасцю. Дзяўчына займалася танцамі і вакалам, іграе на гітары, вяжа, малюе: — Вопыт удзелу ў такіх мерапрыемствах у мяне ёсць — ва ўніверсітэце я прымала ўдзел у конкурсе “Студэнт года”. Галоўнае, за чым я іду на конкурс, — новыя знаёмствы. Карэліцкі раён мне пакуль мала вядомы, а такія мерапрыемствы — выдатная нагода завесці новых сяброў, больш даведацца пра Карэліччыну. Інжынер-цеплатэхнік Карэліцкага РУП ЖКГ Аніта Мацяс нарадзілася ў Ваўкавыску, скончыла Гродзенскі тэхналагічны каледж імя Янкі Купалы. — Калі я павінна была прыехаць у Карэлічы, узнікла праблема з транспартам. З ЖКГ за мной прыслалі машыну, чым прыемна здзівілі. На працоўным месцы сустрэлі гарачай гарбатай і прысмакамі. Растлумачылі, паказалі працоўнае месца, дапамагаюць, калі ўзнікае патрэба. Аніта ідзе на конкурс, каб праверыць свае здольнасці, а таксама завесці новыя знаёмствы.