Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.05.2023

У Карэліцкім раёне праведзены агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

  12 мая на базе ДУА “Лукская сярэдняя школа” супрацоўнікамі МА ДАІ Навагрудскага РАУС сумесна з раённымі аддзеламі адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,  РК ГА  “БРСМ”,  Карэліцкай раённай арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа праведзены  агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, у якім прынялі  ўдзел  шэсць каманд устаноў адукацыі раёна.   Праграма злёту абяцала быць насычанай. Да дзесяці гадзін да месца збору сталі пад’язджаць аўтобусы з камандамі-ўдзельнікамі,  юнакі і дзяўчаты,  хвалюючыся,  актыўна абмяркоўвалі магчымыя заданні. Віталі ўдзельнікаў мерапрыемства і пажадалі поспехаў у вывучэнні і прымяненні правілаў дарожнага руху загадчык сектара ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзь Карпаленка і старшы дзяржінспектар МА ДАІ Навагрудскага РАУС Аляксандр Палуян.