Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2024

У Карэліцкім раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку

  З 18 сакавіка бягучага года ў Карэліцкім раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку. На працягу месяца неабходна арганізаваць суботнікі, дэкады па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні дваровых тэрыторый, вуліц, паркаў, зон адпачынку, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, а таксама мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.   У работах па добраўпарадкаванні памятных месцаў актыўны ўдзел прымае моладзь. Так, вучні сярэдняй школы №1 райцэнтра падчас вясновых канікул выйшлі на ўборку тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зорка”. Карэліччане, падключайцеся да добрай справы: звярніце ўвагу на свае прысядзібныя ўчасткі і тэрыторыі двароў. Навядзём парадак разам!