Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.04.2023

У Карэліцкім раёне раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на 73% плошчаў

  Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, у раёне праведзена закрыццё вільгаці на 11216 га. Вясенняя апрацоўка глебы — на 6627 га, пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 8126 га, што складае 43% ад плана. Усяго на Карэліччыне пасеяна 3798 га яравых культур (20% ад плана), у тым ліку ранніх зерневых і зернебабовых — 3289 га (73% ад плана). Аграрыямі раёна ў другі раз падкормлена 4625 га азімых зерневых, што складае 35% ад плана, 2553 га азімага рапсу (64%), 10 га азімай свірэпіцы (100%). Шматгадовыя травы падкормлены на плошчы 4898 га (83%) і падсеяны на 1329 га (57% ад плана). Хлебаробамі раёна ўнесена 353 тоны дзеючага рэчыва азотных угнаенняў пад яравую сяўбу на плошчы 9045 га, на 10975 га — 536 т фосфарных, 2144 т калійных на 16645 га. Прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 481,4 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 491, працэнт выканання — 98).  На палі раёна вывезена 433,9 тыс. тон, унесена амаль 255,5 тыс. тон арганікі. — На Гродзеншчыне стаіць задача правесці сяўбу яравых зерневых і зернебабовых культур за 10 дзён ад пачатку масавай сяўбы, — гаворыць начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі Карэліцкага райвыканкама Ілья Самуйлік. — Надышло спрыяльнае надвор’е, і ўсе гаспадаркі раёна ўключыліся ў пасяўную кампанію. Сярэдні тэмп сяўбы — звыш 400 га ў дзень. Калі надвор’е будзе спрыяць, то на гэтым тыдні сяўба зерневых і зернебабовых будзе завершана. У раёне пачалі высяваць цукровыя буракі. Першымі прыступілі СВК “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы”. На сённяшні дзень падключыліся ўсе прадпрыемствы. Трэба адзначыць, што з наступленнем цяпла пачаўся лёт скрытнахобатніка — рапсавага шкодніка. Спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раёна правераны пасткі, і цягам трох дзён мы павінны паспець правесці апрацоўку пасеваў ад шкодніка.