Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.05.2024

У Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі правялі Міжнародную акцыю «Ноч музеяў» «1418 крокаў Перамогі»

  17 мая ў 14 гадзін у Карэліцкім краязнаўчым музеі ажыўлена. Тут сабраліся вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы». Мерапрыемства адкрываецца імправізаваным прадстаўленнем работнікаў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Салдат чытае урывак з паэмы Аляксандра Твардоўскага «Василий Тёркин». У ім — аб халоднай вадзе, франтавой ежы, добрых прымаўках, махорцы і, у рэшце рэшт, аб існай праўдзе, без якой немагчыма пражыць на вайне. Старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксей Караян прапаноўвае вучням паўдзельнічаць у квэсце «Міннае поле». Яно падрыхтавана ў двары музея. Вучні дзеляцца на дзве каманды: «Нашчадкі Сталіна» і «Кацюша». Кожная з іх дастае папяровыя «міны», на зваротным баку якіх змешчаны пытанні, і ўдзельнікі квэста адказваюць на іх.   У выставачнай зале навуковы супрацоўнік музея Марыя Аляшкевіч праводзіць пазнавальную гадзіну «Музеі вайны» з прэзентацыяй, якая выклікае цікавасць у слухачоў, а класны кіраўнік 6 «А» класа Ганна Гавака дзеліцца ўражаннямі: «На сённяшні дзень такія мерапрыемствы актуальныя: яны прысвечаны Перамозе нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Праведзены экскурс па музеях розных краін — і вучні з задавальненнем і цікавасцю паслухалі аповеды і легенды розных краін пра партызан, герояў, вязняў, якія ўнеслі свой уклад у Перамогу». Накіроўваюся ў залу археалогіі музея. Тут вучні на чале са старшым навуковым супрацоўнікам Аляксеем Караянам расшыфроўваюць «Азбуку Морзэ», вельмі стараюцца — і атрымліваюць адказ: «22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яна працягвалася 1418 дзён. У яе ходзе загінуў кожны трэці беларус. Мы абавязаны памятаць герояў, якія абаранялі нашу Радзіму ад фашысцкай чумы. Для кожнага беларуса гэта свята Вялікай Перамогі.» У зале народных звычаяў не менш ажыўлена. Тут вучням трэба пазнаць на фотаздымках гістарычных асоб у Вялікай Айчыннай вайне і назваць кадры з кінафільма аб вайне. Як ні кажыце, гэта зрабіць не вельмі проста: трэба добра ведаць гісторыю. Думаецца, што для вучняў гэта будзе яшчэ адным урокам, і, магчыма, хтосьці зацікавіцца жыццёвым шляхам нашых славутых землякоў. Не абыйшлося і без дэгустацыі блакаднага хлеба. Удзельнікам акцыі прапаноўвалі, акрамя блакаднага, таксама франтавы хлеб і бутэрброд «Франтавы». Яны вельмі спадабаліся дзяўчынкам і хлопчыкам. У музеі  паведамілі аб тым, што пачастункі падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» Алена Жывень, і супрацоўнікі музея ўдзячны майстру за падтрымку.   На працягу мерапрыемства быў арганізаваны продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя Карэліцкага Дома рамёстваў і аквагрым ад Карэліцкай раённай бібліятэкі. Музычныя нумары падарылі выканаўцы Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. «Калі запальваюцца ліхтары» — такая назва ў начной экскурсіі па знакамітых мясцінах гарадскога пасёлка Карэлічы. Яе прыпынкі: раённы краязнаўчы музей, Алея Славы, помнік Мікалаю Арцюху, вуліцы 17 Верасня і імя Царука, Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры, дзе пакажуць фільм аб вайне, вайсковыя могілкі і мемарыяльны комплекс «Зорка», дзе запальваюцца лампадкі ў памяць аб загінулых на вайне. З цікавымі звесткамі пра мінулае пазнаёміла ўдзельнікаў супрацоўнік Карэлікага раённага краязнаўчага музея Марыя Беленава. У сваю чаргу дырэктар музея Ларыса Кузьміч адзначыла: «Ноч музеяў» праводзіцца не першы год. Мерапрыемства неабходна не толькі для наведвальнікаў, але і супрацоўнікаў музея: адзначаем, на што трэба звярнуць больш увагі ў нашай далейшай рабоце па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення».