Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.04.2024

У высакароднай справе важны ўклад кожнага. На Карэліччыне прайшоў раённы суботнік

  Шостага красавіка на Карэліччыне прайшоў раённы суботнік. Кіраўніцкая вертыкаль раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, устаноў, моладзь, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, выйшлі папрацаваць на карысць рэгіёна. Кіраўніцтва і дэпутацкі корпус, работнікі аддзела адукацыі райвыканкама, СВК “Свіцязянка-2003”, Міратыцкага і Свіцязянскага лясніцтваў  накіраваліся ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка”, дзе займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, абрэзкай дрэў на пад’язных да летніка дарогах, ачысткай прыдарожных тэрыторый ад смецця і паваленых дрэў.