Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.05.2023

Узнагароды лепшым працаўнікам і святочны канцэрт. У Карэлічах адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар Дня працы

  У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці  шматлюдна. Напярэдадні 1 Мая на святочны канцэрт з усяго раёна з’ехаліся тыя, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень, уносіць важкі ўклад у росквіт і дабрабыт роднай краіны. У цэнтры ўвагі апынуліся кіраўнікі   сельгаспрадпрыемстваў раёна, працаўнікі палёў, работнікі вытворчай і сацыяльнай сфер. Кожны абсалютна заслужана атрымаў сваю долю апладысментаў і ўвагі за адданасць справе, якой шчыра верны.