Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.08.2024

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь нязменна імкнецца да паглыблення дыялогу з Індыяй

  Прэзідэнт накіраваў віншаванне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускіх грамадзян і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму, прэм'ер-міністра гэтай краіны Нарэндру Модзі, а таксама ўсіх яе жыхароў з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым   БЕЛТА   паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. "Дзякуючы самастойнаму курсу індыйскага ўрада, яго выключнай арыентаванасці на інтарэсы народа і адказнаму падыходу ў знешняй палітыцы Індыя па праве карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на глабальнай арэне, а таксама адыгрывае важную ролю ў вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня", - гаворыцца ў віншаванні Драу. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь высока ацэньвае дзейнасць індыйскага кіраўніцтва па ажыццяўленні маштабных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, забеспячэнні стабільнасці і згоды ў краіне. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Мінск нязменна імкнецца да паглыблення дыялога з Нью-Дэлі і разлічвае актыўнымі сумеснымі намаганнямі вывесці адносіны на якасна новы ўзровень як у палітычнай, так і ў гандлёва-эканамічнай сферах. "Буду рады абмеркаваць з Вамі магчымыя крокі ў гэтым напрамку ў час нашай асабістай сустрэчы", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі ў пасланні Прэзідэнту Індыі. Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў Драўпадзі Мурму за прынцыповую падтрымку ўступлення Беларусі ў якасці паўнапраўнага члена ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. У віншаванні ў адрас прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі шануюць добрыя дружалюбныя адносіны, якія склаліся паміж краінамі і дазваляюць ім знаходзіць узаемную цікавасць у самых розных галінах. "Перакананы, дзякуючы эфектыўнай рэалізацыі мерапрыемстваў "дарожнай карты" па развіццю ключавых напрамкаў супрацоўніцтва мы здолеем вывесці наша партнёрства на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў беларускі лідэр.