Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.08.2024

Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Яўгена Ціханцова з бронзай на Алімпіядзе

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з заваяваннем бронзавага медаля на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Тысячы балельшчыкаў чакалі гэтага поспеху і верылі ў цябе. У барацьбе з мацнейшымі спартсменамі свету ты прадэманстраваў высокае майстэрства, падмацаванае стальным характарам, і падняўся на алімпійскі п'едэстал", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дастойнае выступленне беларускіх цяжкаатлетаў у алімпійскім Парыжы паслужыць добрым стымулам для трэнераў, якія плённа працуюць на ўсіх этапах спартыўнай падрыхтоўкі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Ціханцову моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых вялікіх перамог на славу Беларусі.-0-