Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.07.2024

1 июля УП «Гроднооблгаз» отмечает 65-летний юбилей

  1 ліпеня 65-ці гадовы юбілей адзначае УП “Гроднааблагаз”. З нагоды свята мы вырашылі ўзгадаць асноўныя вехі развіцця абласнога прадпрыемства і Карэліцкага раёна газазабеспячэння. На Гродзеншчыну самы эканамічны від энергіі — газ — прыйшоў у 1959 годзе. Гэта была адказная і складаная работа: базы газавай гаспадаркі не існавалі, а канторы і ўчасткі размяшчаліся ў часовых, спехам прыстасаваных памяшканнях. Былі заснаваны Гродзенскі трэст па газіфікацыі і ўчасткі па газазабеспячэнні ў Лідзе, Навагрудку і Ваўкавыску. Галоўная цяжкасць заключалася ў тым, што на Гродзеншчыне не хапала кваліфікаваных спецыялістаў. Слесар па абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання Алег Хіневіч, аператар ЭВМ Марына Лазарэвіч, слесар па абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання Дзяніс Коршун У той час, нягледзячы на неблаганадзейныя ўмовы, закладваліся фундаментальныя прынцыпы работы прадпрыемства газавай гаспадаркі — забеспячэнне бяспекі, бесперабойнасці і безаварыйнасці сістэмы газазабеспячэння. Карэліцкі раён газазабеспячэння ПУ “Лідагаз” быў заснаваны ў 1967 годзе. У Карэліцкай раённай газеце “Полымя” №12 ад 27 студзеня 1968 года чытаем: “ У вёскі прыйшоў газ Уявім сабе далёкае мінулае. Гарыць у хатцы цьмяны агеньчык. Лучынка давала святло. Яна цяпліла комін, на якім гатавалася страва і для сябе і для жывёлы. Цяжкае гэта было жыццё. Гэта мінулае. Змыла яго, бы веснавой паводкай, хваля рэвалюцыі. Замест невялікіх аднаасобных палос паявіліся шырокія калгасныя нівы. Узрасла культура сяла, павысіўся дабрабыт хлебароба. Але і гэтага мала для савецкага чалавека. Ён атрымлівае яшчэ большыя даброты. У калгасную вёску прыйшоў газ. Толькі за юбілейны 1967 год у кватэрах гарпасёлка Карэлічы было ўстаноўлена 172 газавых пліты. У калгасах раёна яшчэ больш. У арцелі “Зара” у дамах калгаснікаў летась было ўстаноўлена 126 газавых пліт, у сельгасарцелі “Ленінскі шлях” — 64. Расшырае граніцы газ і сёлета. Нядаўна ў хатах хлебаробаў калгаса “Зара” Анатоля Будзейкі, Міхаіла Кадана, Яфіма Сачко і яшчэ ў васьмі гаспадарках устаноўлены газавыя пліты. І. БУЙВАЛАЎ, майстар Карэліцкага ўчастка па газіфікацыі”.   Сёння на Карэліччыне газіфікавана 9448 кватэр, з якіх прыродным газам — 6203, звадкаваным — 3245. Бесперабойнае газазабеспячэнне спажыўцоў забяспечваюць 15 газарэгулятарных і 52 шафавых газарэгулятарных пунктаў. На абслугоўванні знаходзіцца 12809 адзінак бытавога газавыкарыстальнага абсталявання. РГС забяспечвае газам 45 арганізацый і прадпрыемстваў. Найбольш буйныя спажыўцы — Мірскі філіял ААТ “Гродзенскі ЛГЗ”, Карэліцкае РУП ЖКГ, Варанчанскі філіял ААТ “Гродзенскі ЛГЗ”, “Навагрудскія дары” філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. — Раён у нас хоць і невялікі, але сетка газаправодаў вельмі разгалінаваная: акрамя Карэліцкага, праз наш раён транзітам забяспечваецца газам Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці і Навагрудскі Гродзенскай. Задача агульная — забеспячэнне бесперабойнага і безаварыйнага газазабеспячэння, — расказвае дырэктар Карэліцкага РГС Вячаслоў Шавейка. — Іншая важная задача, якая стаіць перад намі, гэта перавод спажыўцоў са звадкаванага на прыродны газ. У шэрагу населеных пунктаў, дзе маецца вулічны газаправод, пабудаваны газавыя ўводы да асобных дамоў. Планаванне дадзеных работ ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады, аддзелам архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Спецыялісты Карэліцкага РГС праводзілі работы па замене засавак дыяметрам да 150 мм у газаправодах на тэрыторыі чатырох упраўленняў Гродзенскай вобласці: ПУ “Лідагаз”, ПУ “Ваўкавыскгаз”, ПУ “Слонімгаз”, ПУ “Смаргоньгаз”. Летась з іх удзелам было заменена больш за 170 засавак, у бягучым годзе плануецца замяніць больш за 150. На гэты год таксама запланавана рэканструкцыя двух газаправодаў высокага ціску 2-й катэгорыі — у агр. Аюцавічы (2,7 км) і агр. Цырын (10,79 км), замена двух ШРП, у якіх будзе ўстаноўлена сістэма тэлеметрыі. Галоўны інжынер Карэліцкага РГС Дзмітрый Макарчык — Праца ідзе, і планы, якія нам даводзяць, мы выконваем, – рэзюмуе наш суразмоўца. — Хачу адзначыць, што рэалізацыя ўсіх планавых заданняў і маштабных праектаў — гэта заслуга ўсяго калектыву. У нас працуюць адданыя справе людзі, пра што сведчыць павага да газавікоў у Карэліцкім раёне. Вадзіцель АДС Уладзімір Шэшка, слесар АЎР Васіль Урубель, галоўны інжынер Карэліцкага РГС Дзмітрый Макарчык Калектыў Карэліцкага РГС — 50 чалавек, з іх 41 — рабочыя. Невялікі, але дружны калектыў выконвае ўсе задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам і галіной газазабеспячэння рэспублікі.