Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.10.2024

15 октября исполняется 100 лет со дня рождения уроженца Кореличского района, партизана, известного ученого-историка Александра Мацко

  У гэтым годзе наша краіна   адзначае   80-годдзе   вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.   Адным з тых, хто мужна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў і абараняў Карэліцкі край з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў і наш славуты зямляк-навуковец. У 2024 годзе адзначаецца 100-годдзе з дня яго нараджэння. Мацко Аляксандр Мікалаевіч  – беларускі гісторык, педагог, грамадскі дзеяч, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі.   Ураджэнец вёскі Пагарэлка Карэліцкага раёна.   Нарадзіўся 15 кастрычніка  1924 г.  у простай сялянскай сям’і, дзе выхоўвалася восем дзяцей. Рана застаўшыся без маці (Аляксандру было 9 гадоў), актыўна дапамагаў бацьку па гаспадарцы. Калі ў вераснi 1939 г. на тэрыторыю Заходняй Беларуci прыйшлi войскi Чырвонай Apмii, 15-гадовы юнак набываў веды ў савецкай школе, а ў 1940 г. уступіў у камсамол. Актыўна ўдзельнiчаў ў грамадскiм жыццi, быў ў першых шэрагах стварэння калгаса, якi атрымаў назву «17 верасня». У гады Вялікай Айчыннай вайны Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч Мац­ко, разам з сябрамі стварылi падпольную камсамольскую арганiзацыю, якая разгарнула актыўную работу сярод мясцовай моладзi. Юныя падпольшчыкі дапамагалi камандзiрам i чырвонаармейцам, што трапiлi ў акружэнне ў «навагрудскiм катле»; збiралi i хавалi ў надзейных месцах зброю, боепрыпасы, якiх шмат знаходзiлi на палях i ў лесе; распаўсюджвалi антыфашысцкiя лicтоўкi зводкi Саўiнфармбюро. Вясной 1942 г. наладзiлi сувязь з першымi партызанскімi групамi, перадавалi iм разведвальную iнфармацыю, зброю, медыкаменты i харчаванне. Заставацца ў вёсцы стала небяспечна. У лiпенi 1942 г. камсамольцы вёсак Пагарэлка i Сiняўская Слабада прынялi рашэнне icцi ў партызаны, для гэтага 17‑га­до­вым юна­к да­ба­віў­ са­бе год. За праяўленую рашучасць, смеласць i кемлiвасць у баявых аперацыях яго назначылi камандзiрам аддзялення партызанскага атрада “1-ы Камсамольскi”. За актыўны ўдзел у камсамольскім падполлі і партызанскай барацьбе Аляксандр Мікалаевіч быў узнагароджаны двума ордэнамі “Айчыннай вайны” ІІ ступені,  медалямі “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, “За перамогу над Германіей у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За баявыя заслугі”. Пасля вайны Аляксандр актыўна ўключыўся ў грамадска-аднаўленчую працу. Ужо ў лiпенi 1944 г. яго накiравалі на трохмесячныя савецка-партыйныя курсы пры ЦК КП(б)Б, а пасля ix заканчэння — у Беластоцкае ваяводства, дзе да чэрвеня 1945 г. ён працаваў памочнiкам райупаўнаважанага па эвакуацыi беларусаў з тэрыторыi Польшчы. У лiпенi 1945 г. вярнуўся ў Мiнск, тады яго накiравалі камсоргам ЦК ЛКСМБ у Ярэмiцкую cярэднюю школу, дзе ён працаваў да сакавiка 1946 г. 3 сакавiка 1946 г. па сакавiк 1947 г. А. М. Мацко вучыўся ў Гродзенскай партыйнай школе, дзе ў студзенi 1947 г. уступіў ў рады КП(б)Б. Пасля заканчэння партыйнай школы яго накiравалі прапагандыстам Карэлiцкага райкамa партыi. Маладога, таленавiтага работнiка ў вераснi 1947 г. прызначылі адказным рэдактарам па агiтацыi i прапагандзе Гродзенскага абласнога радыёкамiтэта. У вераснi 1949 г. яго накiравалі на вучобу ў Рэспублiканскую партыйную школу. Будучы яе слухачом Мацко паралельна вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце, які паспяхова скончыў у 1952 г. і атрымаў кваліфікацыю выкладчыка гісторыі сярэдняй школы. 15 жнiўня 1951 г. рашэннем бюро ЦК КП(б)Б ён быў зацверджаны iнструктарам аддзела прапаганды i агiтацыi ў апараце ЦК, дзе працаваў да верасня 1959 г. У 1952 годзе стварыў сям’ю, у якой нарадзіліся дзве дачкі. У вepacнi 1959 г. Аляксандр паступіў у Акадэмiю грамадскiх навук пры ЦК КПСС. У гэты час з’явіліся яго першыя навуковыя працы. У 1962 г. А. М. Мацко паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сумесная барацьба працоўных Польшчы i Заходняй Беларусi супраць фашызму ў 1933—1939 гг.», а праз пэўны час (у снежнi 1968 г.) – доктарскую дысертацыю “Дзейнасць Кампартыі Польшчы і Кампартыі Заходняй Беларусі па арганізацыі працоўных мас на барацьбу супраць прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў (1918-1938 гг.)”. У лicтападзе 1968 г. яго запрасілі на працу ў Iнстытут гicтоpыi Aкадэмii навук БССР. Спачатку ён выконваў абавязкi загадчыка сектара гicтоpыi Вялiкай Айчыннай вайны i партызанскага руху ў Беларусi, а з снежня 1969 г. i да лiпеня 1973 г. — загадчыка сектара гiсторыi i зарубежных сацыялiстычных краiн. Адначасова з плённай навуковай працай ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце, кipаваў падрыхтоўкай кандыдатаў i дактароў навук. Значнай ацэнкай педагагiчнай дзейнасцi А. М. Мацко з’явiлася прысваенне яму ў лiстападзе 1970 г. вучонага звання прафесара па гiсторыi СССР i БССР. У лiпенi 1973 г. ён быў абраны на пасаду загадчыка кафедры гiсторыi КПСС Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага Iнстытута iмя А. М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка). 3 1989 г. прафесар кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Даследаваў гісторыю нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, падпольнай і партызанскай барацьбы ў Вялікую Айчынную вайну, праблемы гісторыі Беларусі Савецкага перыяду. Аляксандр Мiкалаевiч пакiнуў вялiкую навуковую спадчыну. Яго пяру належаць 6 манаграфiй i больш за 200 навуковых артыкулаў, рэцэнзiй і навукова-папулярных прац. Ён неаднойчы публiкаваўся ва ўсесаюзным i рэспублiканскiм друку, яго працы вядомы за мяжой. У выніку да баявых узнагарод дадалicя ўзнагароды за сумленную працу: тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, нагрудныя знакi «Выдатнiк народнай асветы Беларускай ССР», «За выдатныя пocпexi ў працы» Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР. У сакавiку 1980 г. А. М. Мацко было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнiк вышэйшай школы Беларускай ССР». Цяжка пераацанiць уклад А. М. Мацко ў справу падрыхтоўкi беларускiх нацыянальных навуковых кадраў. Пад яго кiраўніцтвам абаронена 4 доктарскiя і больш за 40 кандыдацкiх дысертацый. Вучнi Аляксандра Мiкалаевiча сёння працуюць у многiх навучальных і навуковых установах Рэспублiкi Беларусь i за яе межамі. Памёр у 2001 годзе. Алена Макарчык, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц