Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25.07.2024

25 июля — День пожарной службы. Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с праздником

  Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём пажарнай службы. Барацьба з небяспечнай вогненнай стыхіяй заўсёды лічылася справай мужных і смелых людзей. Праца ў экстрэмальных умовах прад’яўляе да вас асаблівае патрабаванне – уменне хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей. Майстэрства, смеласць, таварыская дапамога і ўзаемадапамога, зладжаныя дзеянні ва ўмовах небяспекі выклікаюць павагу і прызнанне да вас і вашай прафесіі. Ад усёй душы дзякуем работнікам і ветэранам пажарнай службы за іх штодзённую напружаную працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і аператыўнасць. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і далейшых поспехаў у нялёгкай, але ганаровай працы! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў