Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.04.2024

6 апреля жительница деревни Миратичи Зоя Николаевна Кардаш отмечает 100-летний юбилей

    “Дажыць да 100 гадоў!” — такое пажаданне звычайна гучыць у адрас імянінніка. А ў Зоі Мікалаеўны Кардаш з вёскі Міратычы Райцаўскага сельскага Савета яно стала рэальнасцю.  6 красавіка жанчына адзначае свой трохзначны юбілей. Яна пражыла доўгае і насычанае жыццё. Выгадавала  двух  дзяцей, якія падарылі шчаслівай бабулі чатырох унукаў, а яны — трох праўнукаў. Нарадзілася Зоя Мікалаеўна ў вёсцы Краснае Красненскага сельскага Савета ў вялікай і дружнай сям’і,  у якой выхоўвалася сямёра дзяцей.  Бацька  Мікалай Паўлавіч Барысенка  быў шаўцом, а маці Аляксандра Васільеўна працавала на падсобнай гаспадарцы. Дзяцінства  прыйшлося на час паслярэвалюцыйнай разрухі. Яна была сведкам таго, як паступова аднаўлялася народная гаспадарка, як зараджалася новае жыццё пасля аб’яднання  Усходняй і Заходняй частак Беларусі, як адбудоўваліся гарады і вёскі, як у іх кіпела жыццё. — Пры паляках скончыла сямігодку. У Вільню паехала, хацела паступаць у Віленскую гімназію, але падзеі 1939 года змянілі планы. Вярнулася на Радзіму. Яшчэ два гады вучылася ў школе. Як раз у сорак першым атрымлівала атэстат, — дзеліцца ўспамінамі жанчына. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла на акупіраванай тэрыторыі. Было цяжка, страшна, але ўсё роўна працягвала вучобу. Нават пад немцамі ў Навагрудку працавалі педагагічныя курсы, якія скончыла Зоя Мікалаеўна. Пасля працавала настаўнікам пачатковых класаў у Запольскай 8-гадовай школе Красненскага сельскага Савета. У 1952 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча. А ў 1956-м уладкавалася на працу ў школу ў вёсцы Міратычы. Настаўнічала, аж пакуль на пенсію не выйшла. Тут сустрэла будучага мужа Канстанціна, з якім пражыла доўгае і шчаслівае жыццё. Любімая справа аб’яднала маладых. — Мой Канстанцін Уладзіміравіч быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пасля вайны працаваў настаўнікам, выкладаў працоўнае навучанне ў Валеўскай школе. Быў добрым чалавекам, майстрам на ўсе рукі. Хату сам паставіў, сталярская справа ішла спарней у яго працавітых руках, — з удзячнасцю ўспамінае мужа суразмоўца. Зоя Мікалаеўна больш сарака гадоў прысвяціла педагагічнай дзейнасці. Да гэтага часу памятае школьную праграму. Яна, як “белы ветразь” М.Ю. Лермантава, насуперак лёсу пераадолела ўсе цяжкасці і пабудавала сваё шчасце. Узіраючыся ў прамяністыя вочы гэтай цудоўнай жанчыны, якія свецяцца цяплом і любоўю, разумееш, што чалавек — сам гаспадар свайго лёсу. — У чым сакрэт Вашага даўгалецця? — пацікавілася на развітанне ў юбіляршы. — Думаю, што яго сакрэт у добрым стаўленні да людзей, любові да справы, якой прысвячаеш сябе, да дзетак, якія ніколі не даюць сумаваць. Таксама энергіі для жыцця дадае і лад у сям’і, клопат блізкіх людзей. Не нарадуюся, калі за сталом збіраюцца дзеці, унукі, праўнукі. Хочацца ўсіх накарміць, абагрэць. У гэтым маё шчасце, — кажа Зоя Мікалаеўна. Выпала на долю жанчыны нямала пазбаўленняў. Яна перажыла вайну, разруху, смерць блізкіх і многіх сваіх аднагодкаў, але нягоды аказаліся слабейшымі за яе любоў да жыцця і жаданне перадаць наступнаму пакаленню: вучням, унукам, праўнукам — сваё душэўнае багацце.