Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.03.2025

Бытовики Кореличчины отпраздновали профессиональный праздник

  Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу, прайшло ў актавай зале Карэліцкага  УК БАН.  У гэты дзень ушаноўвалі  бытавікоў, хто сваёй працай забяспечвае камфорт і якасць бытавых паслуг  Карэліччыны. Урачыстасць пачалася з уручэння ўзнагарод лепшым работнікам галіны.  Граматы і падзякі абласнога  і раённага   Саветаў дэпутатаў, Карэліцкага райвыканкама, абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў,  атрымалі тыя, хто сваёй працай і прафесіяналізмам уносіць значны ўклад у развіццё галіны. Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў, што сённяшняя нагода аб’яднала ўсіх тых,  хто шмат сіл і ўвагі надае абслугоўванню  жыхароў раёна, а таксама  вытворчасці. – Мы шчыра ўдзячныя тым, хто з поўнай аддачай удзельнічае ў рэалізацыі важнейшых для галіны праектаў. Менавіта дзякуючы вашай стараннасці, ініцыятыве і імкненню да лепшага сфера бытавога абслугоўвання рухаецца наперад і на працягу многіх гадоў працуе рэнтабельна. Ваш ўклад  неацэнны, – падкрэсліў Аляксей Гаўрош. На ўрачыстай цырымоніі таксама былі падведзены вынікі работы за 2024 год і вызначаны планы на наступны. Шчырыя словы віншавання і падзякі за працу работнікам выказала дырэктар прадпрыемства  Ала Маковік. Кіраўнік  уручыла Ганаровыя граматы прадпрыемства вадзіцелям аўтамабіляў Сяргею Вярбіцкаму і Аляксандру Сачко і Падзячныя пісьмы брыгадзіру швейнага цэха Таццяне Бязмен, швачцы Святлане Пятровай, прадаўцу Ганне Рахманька, слесару па рамонце і абслугоўванню абсталявання Анатолію Калбаска, прыёмшчыцы заказаў Алене Лісоўскай. Святочную атмасферу на мерапрыемстве стварылі  калектыў Мірскага Дома культуры. Іх  музычныя  нумары сталі выдатным падарункам для работнікаў галіны і напоўнілі залу станоўчымі эмоцыямі. А сама ўрачыстасць стала яшчэ адным пацвярджэннем прызнання заслуг работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва, якія сваёй працай уносяць неацэнны ўклад у развіццё Карэліцкага краю і павышэнне якасці жыцця яе жыхароў. Кацярына КУКАНАВА Фота аўтара