Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.11.2022

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка правялі сустрэчу з работнікамі ДП “Малюшычы”

  У Карэліцкім раёне працягваюцца сустрэчы па абмеркаванні законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе з працоўнымі калектывамі. 1 лістапада член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка правялі сустрэчу з работнікамі ДП “Малюшычы”.   — Праект Закона аб УНС вельмі важны. Гэта ўнікальны беларускі нацыянальны вопыт, які не мае аналагаў, — адзначыла Лідзія Мікалаеўна. — Сустрэчы, на якіх мы расказваем працоўным калектывам аб дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, накіраваны на тое, каб вы не проста паслухалі, што мы гаворым, а прапапанавалі свае ідэі. Важна, каб простыя грамадзяне нашай краіны мелі магчымасць паўдзельнічаць у рашэнні сур’ёзных дзяржаўных пытанняў. Усе канструктыўныя ідэі будуць улічвацца. Эльвіра Аляксееўна расказала прысутным пра абавязкі дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і дадала: — Меркаванне людзей — гэта вельмі важна. Калі ў людзей узнікаюць пытанні, значыць неабходна над гэтым працаваць. Вельмі важна абмеркаваць праект, пачуць ваша меркаванне, а не проста паставіць грамадзян перад фактам. Выступаючыя заклікалі прысутных да дыялогу, прапанавалі задаваць пытанні, якія іх цікавяць. Прагучала прапанова зрабіць выхадны дзень пасля святкавання Вялікадня: — Гэта вялікае свята, калі ўся сям’я збіраецца разам. Да нас прыязджаюць дзеці, і хацелася б, каб яны пабылі даўжэй. Раней пасля Вялікадня быў адзін выхадны дзень, чаму б не аднавіць такую традыцыю? — Такія рашэнні не прымаюцца адным чалавекам, — адзначыла парламентарый, — ёсць людзі, якія ўвогуле не прымаюць рэлігійных святаў. Але я запісала вашу прапанову, і яна абавязкова будзе агучана.