Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.06.2023

Дэлегацыя Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі наведала Карэліцкі раён

  8 чэрвеня дэлегацыя Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ўрада Алтайскага краю Аляксандра Лук’янава,  міністра сельскай гаспадаркі Алтайскага краю Сяргея Межына, прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, мясцовага самакіравання, кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу наведала ААТ “Карэлічы-Лён”. Гасцей сустракалі  старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў і намеснік старшыні  райвыканкама  Ігар Лазарэвіч. Генадзій Мікалаевіч коратка азнаёміў членаў дэлегацыі  з асаблівасцямі эканамічнаага развіцця рэгіёна, асобна спыніўшыся на паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці. Дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук расказаў пра  вытворчыя магутнасці  па перапрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна. Своечасова праведзеная мадэрнізацыя на льнозаводзе была  высока ацэнена алтайцамі, як і тое, што прадукцыя ААТ знайшла сваю нішу на замежных рынках. Госці не толькі станоўча адгукаліся аб рабоце завода, але і адзначалі высокі ўзровень умоў працы, які створаны для працаўнікоў завода. Не засталіся без увагі парадак і чысціня ў памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства.