Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.01.2025

Директора Кореличского УКП БОН Аллу Маковик поздравили с юбилеем

  Сваё шасцідзесяцігоддзе 7 студзеня адзначыла  дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Карэліцкага УКП БАН Ала Маковік. Цёпла і сардэчна ад сябе асабіста і ад усяго раённага дэпутацкага корпуса павіншавалі юбіляра старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош,  галоўны спецыяліст райсавета Вольга Куляка і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Дзяніс Стадольнік. Працоўны шлях Алы Маковік пачаўся на Карэліччыне ў 1985 годзе ад звычайнага прадаўца райспажыўтаварыства да намесніка дырэктара Карэліцкага Дома быта. З 2021 года яна дырэктар Карэліцкага УКП БАН. За час работы праявіла сябе як граматны і эфектыўныкіраўнік. За студзень-лістапад 2024 года тэмп росту ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг вышэй узроўню аналагічнага перыяду мінулага года на 109,2 %. Ала Пятроўна, з’яўляючыся дэпутатам Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання па Карэліцкай выбарчай акрузе № 3, рэгулярна сустракаецца з насельніцтвам. Заўсёды ўважліва ставіцца да разгляду зваротаў выбаршчыкаў. У віншавальнай прамове Аляксей Гаўрош адзначыў: — Ала Пятроўна!  Ваша праца на працягу многіх гадоў у арганізацыі заслугоўвае самай шчырай павагі і глыбокай удзячнасці. Мы ведаем Вас як чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які валодае вялікай працаздольнасцю і ініцыятывай. Вы маеце багаты жыццёвы вопыт, мудрасць, што дазваляе з поспехам вырашаць любыя задачы. Вашы прафесіяналізм і прыстойнасць, патрабавальнае стаўленне да сябе і акружаючых, абавязковасць і гарачая зацікаўленасць у дасягненні мэты дазволілі Вам набыць заслужаны аўтарытэт сярод калег і дэпутатаў. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, простага жаночага шчасця, поспеху, заўсёды выдатнага настрою, шмат цёплых і радасных дзён Вам, Вашым блізкім і родным. Хай кожны дзень прыносіць толькі добрыя падзеі, а бадзёрасць духу і аптымізм не пакідаюць Вас ніколі! Старшыня раённага дэпутацкага корпуса ўручыў юбіляру Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны бытавога абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна. Кацярына КУКАНАВА Фота аўтара