Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.05.2024

Евгений Бусько встретился с сотрудниками Кореличского РОЧС

  На Карэліччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Інфармацыйная група №3 пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенія Бусько правяла сустрэчу з супрацоўнікамі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Асноўнай тэмай сустрэчы сталі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. — Усебеларускі народны сход — новы этап у палітычным жыцці Беларусі, — адзначыў Яўгеній Бусько. — УНС сёмага склікання ўпершыню пачаў сваю працу ў новым статусе. Цяпер ён рэгулюе ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё, бяспеку нашай краіны, вырашае ўсе стратэгічныя пытанні.   Яўгеній Анатольевіч закрануў узнятыя Прэзідэнтам пытанні развіцця Беларусі: — Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзровень самазабяспечанасці Беларусі малаком і малочнымі прадуктамі складае звыш 260%. Іншымі словамі, ёсць магчымасць накарміць дзве з паловай краіны такіх жа па памеры, як і наша Беларусь. Амаль паўтары Беларусі мы зможам забяспечыць мясам і мяснымі прадуктамі. Наша рэспубліка ўваходзіць у пяцёрку лідараў сярод краін СНД па вытворчасці зерня і гародніны. Таксама на сустрэчы закранулі пытанні прафілактыкі злачынстваў, звязаных з неправамерным завалодваннем рэквізітамі пластыкавых банкаўскіх карт і крадзяжом сродкаў з карт-рахункаў грамадзян, а таксама ў сферы высокіх тэхналогій. Было адзначана, што на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе было зарэгістравана 1529 злачынстваў, а за першы квартал 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаны рост па асобных відах злачынстваў. Найбольш распаўсюджанымі схемамі і спосабамі крадзяжоў з’яўляюцца вішынг; фэйкавыя інтэрнэт-крамы; веб-сайты, якія імітуюць вядомыя платформы; фішынгавыя сайты банкаў, тэатраў і кінатэатраў. Пагаварылі на сустрэчы і пра забеспячэнне бяспекі дзяцей пры арганізацыі іх аздараўлення ў летні перыяд. — Звяртайце асаблівую ўвагу на бяспеку дзяцей у мнагакватэрных дамах: не пакідайце іх без увагі, — заклікала метадыст ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Юлія Шэўка. — Вельмі часта маленькія дзеці залазяць на падваконне, упіраюцца ў маскітную сетку, якая не вытрымлівае цяжару, і дзіця можа выпасці з акна. Таксама прысутных заклікалі быць пільнымі пры наведванні забаўляльных паркаў і атракцыёнаў.