Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.08.2023

Геннадий Шатуев о пустующих зданиях: «Действуйте! Ни в коем случае не сидите и не ждите, что покупатель придет сам»

  — Дзейнічайце! Не сядзіце і не чакайце, што да нас прыйдуць і папросяць прадаць пустуючы будынак, — звярнуўся кіраўнік раёна да сваіх намеснікаў. — Гэтыя аб’екты трэба прапаноўваць як юрыдычным, так і фізічным асобам. Інакш мы страцім іх, яны проста разбурацца. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Ігара Лазарэвіча, у 2022 годзе з 7 пустуючых будынкаў 4 прададзены на аўкцыёне на суму амаль 185 тысяч рублёў. Напрыклад, тэрыторыя былога дзіцячага аздараўленчага лагера “Лясная казка” будзе прыстасавана пад базу для адпачынку, а ў былой Варанчанскай школе плануецца запусціць вытворчасць 3-D панэляў. Як бачна, прыватнаму бізнесу цікавы наш рэгіён як у турыстычным, так і ў вытворчым плане. Дэталёва спыніўся кіраўнік раёна на сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. — 5 жніўня трэба пачынаць сеяць азімы рапс, завяршыць сяўбу неабходна 20 жніўня, тады культура дасць добрую аддачу, — адзначыў Генадзій Шатуеў. — Сёлета ў раёне будзе пасеяна 3920 га чорнага золата. Тэмп росту вытворчасці малака з пачатку года склаў 109%. На 334,4 кг вырас надой на адну карову. Намецілася і захоўваецца станоўчая дынаміка адносна падзяжу жывёлы, аднак прычын для самазаспакаення няма. Тэма захаванасці сельскагаспадарчых жывёл вельмі важная. На ўзроўні Кіраўніка дзяржавы неаднаразова ўздымалася пытанне неабходнасці дакладнага захавання ўсіх рэгламентаў і скарачэння падзяжу. Старшыня райвыканкама пацікавіўся, як ідзе будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў вёсцы Радунь, ці не зацягваюцца тэрміны. Яму паведамілі, што ў верасні бягучага года аб’ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Неўзабаве ў раёне з’явіцца яшчэ адзін аб’ект па праграме “Чыстая вада” ў рамках дзяржпраграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021-2025 гады. Гэта артэзіянская свідравіна ў аграгарадку Краснае. У дадзены момант праводзіцца вызначэнне падрадчыка.