Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.08.2022

Грамадскія аб’яднанні Карэліччыны прынялі ўдзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу»

  З нагоды правядзення акцыі «Збяром дзяцей у школу»   намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка, яе намеснік, галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Валянціна Вішнеўская наведалі сем’і Карэліччыны. Сярод іх — мнагадзетныя і апякунскія, а таксама сем’і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід. Іх маці працуюць у пярвічных арганізацыях грамадскіх аб’яднанняў розных галін — сельвыканкаме, сельскай гаспадарцы, гандлі, культуры, адукацыі, сацыяльнай абароне раёна. З нагоды акцыі ўручылі дзецям школьныя прылады. Журналіст газеты «Полымя» вядзе гутарку з мнагадзетнымі маці — мамай траіх дзяцей, загадчыкам аддзела метадычнай работы Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталляй ШПАКОЎСКАЙ і мамай чацвярых дзяцей, спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Веранікай КУЛАК. — Што для Вашай сям’і азначае Дзень ведаў? Н. Ш.: Дзень ведаў — свята для дзяцей і бацькоў. Да яго рыхтуемся загадзя, на працягу ўсяго летняга перыяду. Сабраць у школу дзвюх вучаніц у 6 і 10 класы няпроста, але гэта радасна. В. К.: Гэта свята — дзеці ідуць у школу. У нашай сям’і ў гэтым годзе ў школу пойдуць 3 дзяцей: Ангеліна — у 4, Пётр — у 5, Іван — у 7 класы. Яны чакаюць з нецярпеннем 1 верасня. Пасля вучобы ў школе ўсе трое наведаюць заняткі ў музычнай школе. — Як падрыхтаваліся да школы? Н. Ш.: Практычна ўсё купілі: і школьнае адзенне, і канцылярскія тавары. Засталіся дробязі, але з галоўным справіліся. В. К.: Яшчэ не да канца, хаця па меры магчымасці купілі. Засталося набыць школьныя касцюмы для сыноў. — Вашы меркаванні наконт адзінай школьнай формы. Н. Ш.: Павінен быць адзіны стыль у адзенні вучняў, каб гэта было прыгожа і строга. В. К.: Павінна быць адзіная школьная форма, якая б дысцыплінавала вучняў. — Падтрымку дзяржавы адчуваеце пастаянна? Н. Ш.: Матэрыяльную дапамогу атрымліваем штогод ад дзяржавы і школы. Гэтыя грашовыя сродкі дапамагаюць вырашыць некаторыя пытанні. В. К.: Кожны год адна з грамадскіх арганізацый раёна аказвае дапамогу. Сёлета ад «Белай Русі» і «Беларускага саюза жанчын» атрымалі канцтавары. — Хто яшчэ аказвае дапамогу? Н. Ш.: Дапамагае прафсаюзная арганізацыя Цэнтра культуры і народнай творчасці напярэдадні новага навучальнага года. В. К.: Прафсаюзная арганізацыя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна кожнаму школьніку да новага навучальнага года выдзеліла па адной базавай велічыні.