Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.10.2024

Идеологи района обсудили рабочие вопросы

  9 кастрычніка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прайшла рабочая нарада з кіраўнікамі, намеснікамі кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан. У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні, якія тычацца арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Яўген Мікалаевіч у сваёй прамове засяродзіў ўвагу прысутных на тым, што пастаянна ў полі зроку ідэалагічнай вертыкалі раёна павінна знаходзіцца ўзаемадзеянне з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі. Таксама звярталася ўвага і на пытанні правядзення падпісной кампаніі. Да ўдзельнікаў нарады была даведена прапанова аб неабходнасці мэтанакіравана праводзіць работу з членамі калектываў ужо з пачатку падпісной кампаніі, і пытанне павінна быць на кантролі адказных. У ходзе нарады былі зроблены акцэнты на правядзенні адзінага дня інфармавання. — Такія дні павінны праходзіць у кожным працоўным калектыве, а адказнасць за іх правядзенне кладзецца на намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Намеснік старшыні райвыканкама нагадаў прысутным аб тым, што пачалася вакцынацыя супраць грыпа. Каб у арганізме сфарміраваліся неабходныя для абароны антыцелы, вакцынацыю варта праводзіць ужо зараз. Кацярына КУКАНАВА фота аўтара