Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.02.2024

Капитан МФК «Кореличи» Александр Кужелевич: «Побеждать нам помогает командный дух и поддержка болельщиков»

  Карэліцкая каманда па міні-футболе працягвае радаваць сваіх заўзятараў яркімі перамогамі і неверагоднай гульнёй. У гэтым сезоне каманда ўпэўнена заняла другое месца ў групавым этапе чэмпіянату Гродзенскай вобласці, саступіўшы найбліжэйшым супернікам шэсць ачкоў. Аб сезоне 2023 года пагаварылі з капітанам каманды Аляксандрам Кужалевічам. — Цяперашні сезон стаў трэцім і на гэты момант найбольш паспяховым для каманды, — кажа Аляксандр. — Калі ў першым сезоне мы набралі 8 ачкоў, у другім — 7, то цяпер мы маем 25. У 13 гульнях мы атрымалі восем перамог, адзін раз згулялі ўнічыю. Вынік не можа не радаваць. Аналізуючы пройгрышы, капітан робіць выснову, што ў трох паядынках камандзе проста не пашанцавала. У чацвёрты раз нашы гульцы саступілі вельмі моцнай камандзе са Смаргоні, якая гуляе ў Вышэйшай лізе. — Сезон натхняльны, адчуваецца падтрымка заўзятараў, якія сочаць за гульнямі, глядзяць прамыя трансляцыі, жадаюць поспехаў, хваляць каманду, — працягвае Аляксандр. У гэтым сезоне капітан каманды вылучае дзве складаныя гульні. Першая адбылася ў Іўі, куды каманда адправілася ў няпоўным складзе. У крытычны момант, прайграючы з лікам 7:3, карэліччане змаглі сабрацца і вырвалі перамогу з рук сапернікаў: — У іўеўскай спартыўнай зале рэдка хто выйграе, месца няшмат, а ў хлопцаў з Іўя шчыльны ўдар. Але мы не апусцілі рукі, наш варатар зрабіў некалькі ключавых сейваў у той гульні. Асабліва запомніліся апошнія 13 хвілін, калі мы зраўнялі лік, забілі дзявяты гол. Мы змагаліся адзін за аднаго, літаральна клаліся пад мячы, рабілі ўсё магчымае, каб атрымаць перамогу. Вынік — 11:8 на нашу карысць. Другая не менш хвалюючая гульня прайшла ў Навагрудку супраць мясцовай каманды. Паглядзець матч прыйшло шмат заўзятараў, у зале не было свабодных месцаў. Склалася вельмі эмацыйная гульня, якая прынесла чарговую перамогу. Наперадзе ў каманды апошняя гульня групавога этапу супраць каманды з Воранава. — Гэты матч для нас у групавым этапе нічога не вырашае, — кажа Аляксандр. — Незалежна ад яго зыходу мы другія ў групе. Але гэта не значыць, што мы расслабімся. Проста будзем гуляць асцярожней, тым больш, што ў нас ёсць праблемы з жоўтымі карткамі. У мяне, Аляксандра Араб’я і Аляксандра Вялічкі па тры жоўтыя карткі. Чацвёртая прынясе пропуск гульні, чаго, вядома, не хацелася б. Параіўшыся з хлопцамі, вырашылі выпусціць на поле маладых гульцоў, каб яны набраліся вопыту. Нават калі нешта не атрымаецца, ім будзе карысна. Пасля гульні з Воранава пачынаецца галоўная стадыя турніру — плэй-оф. Мы ўжо ведаем свайго саперніка — “Граніт-Агра” з горада Дзятлава, даволі моцная каманда. Яны зараз запрасілі хлопцаў з Гродна, добра гуляюць, але і мы не промах. Спадзяюся, што справімся, і заўзятары нам у гэтым дапамогуць. Хочам упершыню ў гісторыі каманды прайсці 1/8-ю і рухацца далей. Гульні пройдуць 9-10 і 16-17 сакавіка ў ФАК «Лідар» у Навагрудку. Запрашаем усіх, будзе цікава. У Навагрудку праходзяць і трэніроўкі каманды. Гульцы збіраюцца разам два разы на тыдзень, па аўторках і чацвяргах. — У гэтым сезоне змянілі трэніровачны працэс, — расказвае Аляксандр. — Раней трэніраваліся тройчы, у панядзелак, сераду і пятніцу, але гэта складана. Панядзелак — дзень пасля гульні, вялікіх нагрузак не дасі. У пятніцу — перадматчавая трэніроўка, трэба берагчы сілы. Зараз займаемся ў аўторак і чацвер. Па аўторках даю камандзе фізічную нагрузку, працуем з мячом, па чацвяргах робім упор на тэхнічную і тактычную працу. Гаворачы аб складзе каманды, Аляксандр адзначае, што большасць яе гульцоў выраслі ў Карэлічах. Усіх іх капітан ведае з дзяцінства, з многімі ў школьныя гады адстойвалі гонар каманды раёна, прайшлі ўсе этапы “Скуранога мяча”. Таксама паспаборнічаць за Карэлічы прыязджаюць спартсмены з Мінска. Гонар каманды — знакаміты беларускі варатар Павел Швайба, вельмі вопытны футбаліст, капітан Мінскага «Дарожніка», гулец Вышэйшай лігі. — Прыемна, што ў нас шмат моладзі, — кажа Аляксандр. — Яны добра змагаюцца, прыносяць вынік. Вельмі стымулюе гульцоў і падтрымка заўзятараў. Асабліва прыемна бачыць на навагрудскіх трыбунах жыхароў Карэліч і раёна: — Дзякуй за падтрымку кіраўніцтву раёна  і асабіста старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзію Шатуеву, які дапамог з набыццём новай формы. Райвыканкам аплаціў залу, у якой мы трэніруемся.  Часта на трыбунах можна ўбачыць намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана, ён прыязджае на гульні, пастаянна віншуе з перамогамі. Вельмі падтрымлівае загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Галушка. Абяцаем, што будзем старацца і далей радаваць карэліччан вынікамі.