Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25.08.2022

Карэліцкія майстры прынялі ўдзел у рэспубліканскім каравай-фэсце «Бацькава булка»

  У г. Свіслач адбыўся першы ў Беларусі каравай-фэст «Бацькава булка».  Пекары з усёй краіны прадставілі свае вырабы. Адзін з галоўных экспанатаў на выставе хлебабулачных вырабаў — стокілаграмовы каравай, які спяклі гродзенскія майстры.   У фэсце прынялі ўдзел і карэліччане — работнікі аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» ДУ «Карэліцкі Цэнтр культуры і народнай творчасці»: загадчык Юлія Баярэнка, спецыялісты Галіна Лагута, Анастасія Есьман, Каміла Варатнікова, майстар па разьбе па дрэве Сяргей Упіравец. Свята праводзілася ў суботу, 20 жніўня, і было вельмі цікавым і змястоўным. Прыйшоўся даспадобы конкурс караваяў сярод арганізацый і прадпрыемстваў вобласці і суседніх абласцей. Самі ж карэліччане прынялі ўдзел у выставе-продажы сувенірнай прадукцыі, на якой прадставілі тканыя паясы, гліняныя вырабы, драўляныя сувеніры і іншае. «Святы — гэта абмен вопытам паміж майстрамі, — зазначыла загадчык аддзела Юлія Баярэнка. — Ёсць магчымасць і сябе паказаць, і майстэрству другіх павучыцца». Карэліцкія майстры атрымалі Дыплом за ўдзел у свяце.