03.10.2022
Карэліцкія перадавікі сельскай гаспадаркі атрымалі ўзнагароды на абласных «Дажынках-2022» у Вялікай Бераставіцы
Шчырых і адданых герояў сельскай працы, сапраўдных гаспадароў сваёй зямлі віталі на абласным свяце хлебаробаў «Дажынкі-2022», які адбыўся 1 кастрычніка ў гасціннай Вялікай Бераставіцы.
У гэты дзень пасёлак ператварыўся ў цэнтр нацыянальнай культуры: паўсюль гучала народная музыка, а па вуліцах хадзілі людзі ў традыцыйных строях. Прадстаўнікі кожнага раёна ад самага рання шчыравалі на сваіх падворках, якія былі размешчаны ўздоўж вуліцы Леніна. Сваё пачэснае месца займаў і падворак Карэліцкага раёна, дзе можна было азнаёміцца з прадукцыяй ААТ «Карэлічы-Лён», СВК «Свіцязянка-2003», а таксама паслухаць музыку ў выкананні ансамбля народнай песні і музыкі “Цырынскія музыкі”.
Падрабязней