Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.03.2024

Комфортно, современно и доступно: в Кореличском районе завершилась модернизация сельских медучреждений

  Дзякуючы сістэме аховы здароўя, выбудаванай у Беларусі, медыцынская дапамога даступная кожнаму жыхару нашай краіны. Дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў будаўніцтва і перааснашчэнне медыцынскіх устаноў, падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў, вырашэнне праблемных пытанняў медабслугоўвання.  Нарада па актуальных пытаннях аховы здароўя, якую правёў Прэзідэнт у маі 2023 года, падштурхнула кіраўнікоў галіны і мясцовыя органы ўлады звярнуць  увагу на стан спраў ва ўстановах аховы здароўя ў невялікіх гарадах, раённых цэнтрах, вёсках і навесці там бездакорны парадак.  Каб своечасовасць і якасць меддапамогі не залежалі ад адрасу прапіскі.  Карэспандэнт раённай газеты “Полымя” пацікавілася,  як выканана пастаўленая задача ў Карэліцкім раёне .   Сельскія медустановы ўжо не адно дзесяцігоддзе дапамагаюць аказваць медыцынскую дапамогу людзям, якія знаходзяцца ў аддаленых ад раённага цэнтра  населеных пунктах.  Як адзначыла галоўны ўрач УАЗ ”Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” Данута Скварада,  на сённяшні дзень у нашым раёне налічваецца  5 амбулаторый урача агульнай практыкі і 11 ФАПаў. Праца па іх абнаўленні ішла пастаянна, але з гадамі  будынкі “старэлі” і маральна, і фізічна. Гэта  тэндэнцыя характэрна не толькі  для нашага раёна,  яна паўсюдная. Таму пытанне аб стане сельскіх медустаноў у прамым сэнсе слова “наспела”. І Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, патрабуючы ад адказных асоб узмацніць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі на вёсцы, акцэнтаваў увагу на тым, што сельскія медустановы   павінны быць месцамі, куды прыемна прыйсці, дзе ўсё чыста і акуратна,  можна  купіць неабходныя лекі, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па лячэнні той ці іншай хваробы. Таму ў апошні час да рамонту і ўладкавання нашых амбулаторый урача агульнай практыкі і ФАПаў падключыліся не толькі медработнікі і мясцовая ўлада, але і  гаспадаркі,  і  прадпрыемствы раёна. Так што  пастаўленая задача — забяспечыць належны санітарна-тэхнічны стан усіх гэтых аб’ектаў да пачатку 2024 года ў раёне выканана. Рамонтныя работы былі запланаваны  і праведзены ва ўсіх сельскіх медустановах. Акрамя  91 тысячы рублёў  бюджэту розных узроўняў, на гэтыя мэты было зрасходавана  36 тысяч рублёў спонсарскіх сродкаў. Варта адзначыць, што ўсе сельгаспрадпрыемствы не толькі ўзялі на сябе некаторыя фінансавыя выдаткі па рамонце, але і выдзелілі  свае будаўнічыя матэрыялы,  брыгады і тэхніку. Так, з іх дапамогай былі зроблены  рамонты ў Райцаўскай, Лукскай і Турэцкай амбулаторыях, шмат зроблена ў Ярэміцкім, Пагарэлкаўскім, Некрашэвіцкім, Ушанскім і Горнаруцкім ФАПах. Трымаю свой шлях у аграгарадок Ярэмічы,  дзе размясціўся аднайменны фельчарска-акушэрскі пункт.  Парадак відаць ужо з парога — прыгожыя  дыхтоўныя дзверы,   пластыкавыя вокны,  зацененыя з густам падабранымі жалюзі.  І ўнутры заменены ўсе дзвярныя групы,  абноўлена падлога, пафарбаваны сцены і адрамантавана столь.  У мясцовай здраўніцы яшчэ стаіць пах новай мэблі, а  мясцовыя жыхары ўжо паспелі ацаніць працу новага медыцынскага абсталявання.