Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.12.2024

Куда пойти в Кореличском районе на Новый год и Рождество

  Набліжаецца самае чароўнае свята года –  Новы год. Яно кліча дзяцей і дарослых у сапраўдную казку. Агні гірлянд і феерверкаў напоўняць сэрцы радасцю, а Дзед Мароз і Снягурачка абавязкова выканаюць жаданні.  На Карэліччыне работнікі культуры падрыхтавалі незабыўныя мерапрыемствы, якія падораць радасць і святочны настрой для ўсёй сям’і. Старт навагодніх мерапрыемстваў –  13 снежня.  Ён  абяцае стварыць казачны настрой і стаць сапраўдным святам для жыхароў і гасцей гарпасёлка. Анімацыйна-забаўляльная праграма “Новы год запальвае агні” з песнямі, гульнямі, карагодамі і конкурсамі каля галоўнай ёлкі раёна на плошчы 17 Верасня  пачнецца ў 17.00.  Яркім запамінальным момантам мерапрыемства  стане  запальванне агнёў галоўнай ёлкі. 16 снежня  ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці сваіх прыхільнікаў будзе чакаць  “Чароўная майстэрня Дзеда Мароза”. У гэты ж день ва ўстановах культуры раёна ў рамках акцыі “Нашы дзеці”  маленькія гледачы змогуць атрымаць зарад бадзёрасці падчас сустрэчы з галоўнымі навагоднімі персанажамі Дзедам Марозам  і Снягурачкай і прыняць удзел у розных забаўляльных праграмах. У пярэдадзень каталіцкага Нараджэння Хрыстова,  24 снежня,   глядзельная зала раённага  Цэнтра культуры і народнай творчасці збярэ прыхільнікаў традыцыйнай шоу-праграмы  “Дзве зоркі”. Тут, на сцэне, разам са спецыялістамі сферы культуры сваё майстэрства пакажуць кіраўнікі, спецыялісты розных галін дзейнасці раёна. 26 снежня  ва ўсіх установах культуры раёна  пройдуць святочныя мерапрыемствы, якія дадуць старт рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Калі ў вас з’явіцца жаданне зрабіць прыемны навагодні сюрпрыз сваім родным, то   з 28 па 31 снежня  вы зможаце зрабіць заказ платнай паслугі “Віншаванне Дзеда Мароза і Снягурачкі”. У навагоднюю ноч ва ўсіх установах культуры пройдуць тэатралізаваныя прадстаўленні, вечары адпачынку, прысвечаныя Новаму году. У г.п. Карэлічы на плошчы 17 Верасня тэатралізаванае прадстаўленне  “Гэты чароўны Новы год” пачнецца ў 01.00 і будзе доўжыцца да 03.00. Доўгачаканая ноч напоўніцца цудамі,  святочнымі эстраднымі канцэртнымі нумарамі, гульнямі, конкурсамі і карагодамі. Цікавыя  і  разнастайныя праграмы прапануюць карэліччанам работнікі культуры раёна і на Каляды. Свята «Каляды» – добрая традыцыя, якая з кожным годам становіцца неад’емнай часткай навагодніх гулянняў. Традыцыйныя «Калядкі» з музыкай, забавамі, танцамі, абрадавай сімволікай, незвычайнымі забаўкамі пройдуць у розных кутках раёна ў гонар заканчэння Каляднага паста. На працягу ўсяго свята будуць гучаць песні-шчадроўкі, якія нясуць у свет радасць і перамагаюць зло. Толькі ў гэтыя дні вас чакаюць вясёлая варажба, старадаўнія звычаі і гульні. Запрашаем усіх пакалядаваць, пашчадраваць і атрымаць зарад добрага настрою. 10 студзеня  раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці  а 17-ай гадзіне  збярэ дзяцей і падлеткаў на традыцыйны “Дзіцячы калядны баль”. 18 студзеня  са спектаклем “Марозка” на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці выступіць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны тэатр лялек”. Кацярына КУКАНАВА