Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.10.2023

Культурная акцыя «У музей усёй сям’ёй» адбылася ў Мірскім замку

  14 кастрычніка ў нашай краіне адсвяткавалі Дзень маці, а 21 кастрычніка – Дзень бацькі. Для кожнага з нас мама і тата – гэта самыя дарагія і блізкія людзі, без якіх само жыццё ўявіць немагчыма. Музей «Замкавы комплекс «Мір» не застаўся ўбаку і падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў у гэты тыдзень прыемны сюрпрыз. У перыяд з 14 па 21 кастрычніка шматдзетныя сям’і змаглі наведаць музейныя экспазіцыі бясплатна, а для не шматдзетных сем’яў, якія вырашылі наведаць музей са сваімі дзецьмі, была прадастаўлена зніжка 40% на ўваходныя білеты. Ёй скарысталіся больш за 1500 чалавек.