Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.06.2024

На благо урожая: почти треть сельхозземель в Кореличском районе — мелиорированные

  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заўсёды надае вялікую ўвагу меліярацыі — працэсу паляпшэння структуры глебы, увядзення ў севазварот новых плошчаў. І не здарма, бо вынікам гэтага працэсу становіцца павышэнне ўрадлівасці, а значыць прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі.  Напярэдадні Дня меліяратара мы даведаліся, як праходзіць меліярацыя на землях Карэліччыны. На Дзятлаўскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм расказалі, што ў мінулым годзе на Карэліччыне былі праведзены меліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 1397 га, што ў два разы больш, чым у 2022 годзе. Спецыялісты адзначаюць: калі сістэма не будзе працаваць, замест урадлівых зямель хутка з’явіцца непралазнае зарослае балота. Значэнне меліярацыі прыніжаць нельга. Меліярацыя ў Карэліцкім раёне пачалася ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Тыя землі, якія ўдалося асушыць, а гэта амаль 30% усіх сельскагаспадарчых угоддзяў раёна, увялі ў гаспадарчы абарот. Але з цягам часу прырода забірае сваё, і меліяраваныя землі пачынаюць зарастаць і забалочвацца. Сёння ў Карэліцкім раёне новыя плошчы пад меліярацыю не займаюць, а праводзяць догляд ужо асушаных. У мінулым годзе была праведзена рэканструкцыя частак меліярацыйных сістэм у КСУП “Царука” і КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, рэканструкцыя меліярацыйных сістэм у КСУП “Лукі-Агра”, “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003”, культуртэхнічная меліярацыя на землях КСУП “Царука”, “Лукі-Агра”, “Чарняхоўскі-Агра”, КСПУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, рамонт меліярацыйных сістэм у КСУП “Лукі-Агра” і КСПУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, рэканструкцыя шлюза-рэгулятара ў СВК “Маяк-Заполле”. Сёлета меліяратары плануюць правесці рамонт і рэканструкцыю меліяратыўных сістэм у КСУП “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003”, ДП “Лукі-Агра” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Усяго работы будуць праведзены на плошчы 507 га. Для таго, каб меліяратары працавалі з камфортам, на Дзятлаўскім прадпрыемстве актыўна ідзе абнаўленне тэхнікі. Новых жалезных коней стараюцца размеркаваць пароўну: частка працуе на Дзятлаўшчыне, частка — на карэліцкіх землях. Так, у 2022 годзе набылі новы бульдозер “BEL-DOZER SD16L”, новы імпартны экскаватар “LOVOR FR220D”, экскаватар “SHANTUI SE215”. Для начальніка Карэліцкага ўчастка быў набыты новы рабочы аўтамабіль. Каля МТФ “Міратычы” СВК “Свіцязянка-2003” кіпіць праца: бульдозер здымае верхні слой глебы на пляцоўцы, дзе неўзабаве размесціцца новая ферма. Кіруе магутнай машынай механізатар Сяргей Філончык. Пра сябе юнак расказвае няшмат: сам карэліцкі, на прадпрыемстве — трэці год. — За рулём бульдозера працаваў мой старэйшы брат, прапанаваў і мне. Я толькі вярнуўся пасля арміі і вырашыў пайсці на ПМС. Спачатку касіў траву, а потым пайшоў вучыцца, атрымаў правы на кіраванне трактарам. Сяргею працаваць на прадпрыемстве падабаецца — работа размераная, на прыродзе. Тут спакойна. Нягледзячы на тое, што на працу неабходна выходзіць вельмі рана, тут адпачываеш душой. Любіць сваю справу і механізатар Аляксандр Хіневіч. На прадпрыемстве ён шчыруе больш за 13 гадоў. Кажа, што праца надакучыць не можа, бо кожны раз нешта новае: — То чысцім каналы, то нешта выкопваем, то наадварот, нешта неабходна закапаць. Зараз, напрыклад, здымаем глебу, раўняем пляцоўку для расшырэння могілак. Магчыма, нашу працу не ўсе заўважаюць, а толькі спецыялісты, але яна важная. СКАЗАНА Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Пытанне быць ці не быць меліярацыі ў Беларусі нават не абмяркоўваецца. Маё вельмі жорсткае патрабаванне застаецца ранейшым: кожны кавалак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны. Далей цягнуць нельга. Трэба загрузіцца і вырашыць гэтую праблему. Для гэтага ў нас ёсць усё.” На пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады па аднаўленні і выкарыстанні меліяраваных зямель, 11 лістапада 2022 г. Кампетэнтна Ілья САМУЙЛІК, начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама: — У лістападзе 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу эфектыўна выкарыстоўваць кожны кавалачак зямлі на карысць дзяржавы. Патрабаванне справядлівае і апраўданае. Зямля — фундамент раслінаводства і жывёлагадоўлі. На Карэліччыне выкарыстоўваюцца 16 тысяч гектараў асушаных зямель. Гэта добры давесак да харчовай карзіны раёна і краіны. Лідарамі па выкарыстанні некалі забалочаных земляў з’яўляюцца СВК “Жухавічы” і “Маяк-Заполле”, на ўзбраенні якіх па 2 тысячы гектараў такіх угоддзяў, або 24,9% і 31,8% адпаведна. Напрыклад, у “Маяку“ сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых у мінулым годзе склала 85,8 цэнтнера з гектара, у Жухавічах — 81,4. На сваіх землях жухавіцкія аграрыі трымаюць 9749 галоў буйной рагатай жывёлы. Штогод прадаюць больш за 14 тысяч тон малака і амаль 2,5 тоны мяса. Не адстаюць і маякоўцы: 4170 галоў БРЖ. Штогадовая рэалізацыя малака — больш за 12 тысяч тон і амаль 600 тон мяса.