Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.09.2024

На планерке у председателя: порядок на земле и взыскание задолженности за ЖКУ

  На штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэя Гардзея разгледжана пытанне выканання плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Начальнік Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Сянкевіч расказаў, што ў жніўні 2024 года рэгіянальным планам па навядзенні парадку на зямлі прадугледжана выкананне 11 пунктаў, з якіх выканана 9. Так, зроблена добраўпарадкаванне і рамонт 5 дзіцячых гульнявых пляцовак у райцэнтры, устаноўка і рамонт кантэйнерных пляцовак для збору адходаў, Карэліцкім РУП ЖКГ праведзены рэканструкцыя і рамонт газонаў па вул. Савецкай у г.п. Карэлічы. Выкананы ўстаноўка і рамонт агароджы першага пояса зоны санітарнай аховы каля фермы “Руднікі” КСУП “Малюшычы”. Работнікі Карэліцкага лясніцтва правялі суцэльную санітарную высечку на плошчы 5,2 га, а таксама ўборку адходаў на плошчы 4,3 га. Абмеркавалі на аператыўнай нарадзе і працу РУП ЖКГ па спагнанні запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі. Кіраўніка раёна асабліва трывожаць шматдзетныя сем’і, якія маюць запазычанасць: — Сёння яны карыстаюцца досыць вялікімі дзяржаўнымі льготамі і прэферэнцыямі, аднак грэбуюць сваімі абавязкамі. Яны павінны знаходзіцца пад асаблівым кантролем, бо ў сем’ях выхоўваюцца непаўналетнія. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх быў разгледжаны спіс даўжнікоў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. З шасці чалавек спагналі запазычанасці, аднак ёсць сем’і, якія не пражываюць у Карэлічах, маюць даўгі і не рэагуюць на паведамленні аб неабходнасці ўнесці плату. Сярод пытанняў, разгледжаных на пасяджэнні, устаноўка касавага апарата і стэнда для рэкламы прадукцыі, якую выпускаюць у Карэліцкім раёне, у ДУ “Карэліцкі раённы турыстычны цэнтр”; выкананне Плана па забеспячэнні дзяржаўнай рэгістрацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці; работа па адкрыцці платнай стаянкі па вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір. Сяргей СТОЛЯР