Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.11.2023

На планерке у председателя: жизнеобеспечение граждан, порядок в населенных пунктах и ход полевых работ

  На штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева абмеркавалі пытанні жыццезабеспячэння грамадзян. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава, гэтыя пытанні заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі мясцовай улады. Многія просьбы і праблемы людзей вырашаюцца па слядах сельскіх сходаў. Зараз спецыялісты Карэліцкага раёна электрычных сетак завяршаюць работы па заяўках на асвятленне населеных пунктаў. Дарэчы, большасць заявак паступіла з Красненскага сельсавета. Усе жадаючыя забяспечаны дровамі і брыкетам. У гандлёвых кропках праводзіцца маніторынг на наяўнасць святлоадлюстроўваючых элементаў. Працягваецца работа па зносе старых і пустуючых дамоў. Сёлета асвоена 55 тысяч рублёў, знесена 53 дамы. Уведзена ў сельгасабарот 6 га вызваленых пасля зносу зямель. Наводзіцца парадак на могілках: убіраецца і вывозіцца лістота, галіны дрэў, рытуальныя адходы. На працягу бягучага тыдня гэтыя работы будуць завершаны на ўсіх могілках раёна. Надаецца ўвага і санітарнаму стану прыдамавых тэрыторый. Уладальнікам прыватных дамоў выдадзена 54 прадпісанні з просьбай аб навядзенні парадку і інфармацыяй аб адказнасці за невыкананне. Далажылі старшыні райвыканкама і аб стане спраў на палях раёна. Так, цукровыя буракі выкапаны на 93% плошчаў. Атрымана амаль 160 тыс. т пры ўраджайнасці 493 ц/га, што перавышае леташні паказчык. Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 61% плошчаў. За дзень аграрыі заворваюць 240 га. Раённыя тэмпы роўныя сярэднеабласным паказчыкам. Праводзіцца вапнаванне глебы (89%) і ўнясенне арганічных угнаенняў (77 тыс. т, што на 7 тыс. т больш, чым у мінулым годзе).