Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
31.07.2023

На третьей смене в лагере «Вясёлка» отдыхают 103 ребенка

  У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка” ўрачыста адкрылі трэцюю змену, дзе 103 дзіцяці адпачываюць ад дамашніх будняў. Каля ўваходу ў лагер нас сустракае культорг Вольга Івашка. Пакуль ідзём да цэнтральнай пляцоўкі, дзе і адбудзецца цырымонія адкрыцця, Вольга Уладзіміраўна распавядае пра змену: — Гэтая змена называецца “#Вектар поспеху”. Зараз пройдзе ўрачыстая лінейка, дзе будзе ўзняты сцяг Рэспублікі Беларусь, а камандзіры здадуць справаздачу аб абстаноўцы ў атрадах. Потым на сцэне амфітэатра пройдзе адкрыццё змены, да якога дзеці рыхтаваліся з першага дня знаходжання ў лагеры. Дарэчы, на трэцюю змену ў лагер прыехалі адпачыць 103 дзіцяці. Яшчэ 70 рабят адпачываюць у палатачным лагеры, які раскінуўся на тэрыторыі «Вясёлкі». Каля амфітэатра сабраліся дзеці. Сярод іх — камандзір атрада Аляксандра Радкевіч, якая адпачывае ў лагеры ўжо пяты раз. — Мне падабаецца ездзіць у летнік, — прызнаецца дзяўчынка. — За чатыры гады я знайшла тут добрых сяброў, з якімі заўсёды прыемна сустрэцца. Падчас кожнай змены стараюся завесці новыя знаёмствы. Другі раз у лагеры навучэнец Мірскага дзяржаўнага каледжа Мацвей Ліннік. Хлопец кажа, што сустрэў у лагеры новых сяброў, таму і вырашыў вярнуцца сюды яшчэ раз. Пакуль мы размаўляем, каля цэнтральнай пляцоўкі збіраюцца астатнія выхаванцы лагера. Камандзіры атрадаў здаюць рапарты, дзеці гучна скандзіруюць дэвізы. Павіншаваць адпачываючых у “Вясёлцы” прыехалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан і настаяцель царквы Святой Варвары аграгарадка Райца іерэй Аляксей Шышкір.  Перад выхаванцамі выступіла дырэктар лагера Вольга Матусевіч: — Мне вельмі прыемна вітаць усіх на нашай шчодрай свіцязянскай зямлі. Радасць цёплай і шчырай сустрэчы мы гатовы падзяліць на ўсіх. У нас сёння свята — урачыстае адкрыццё трэцяй змены лагера. Спадзяюся, для вас знаходжанне тут стане незабыўным і цікавым. Наша дружная каманда з радасцю дапаможа вам у гэтым. Жадаю вам правесці гэты час весела, праявіць свае лепшыя якасці, выдатна адпачыць і знайсці новых сяброў. У добры шлях, трэцяя змена лагера! Яўген Чычкан павіншаваў выхаванцаў і калектыў лагера з пачаткам адпачынку: — Жадаю масу добрых уражанняў, новых адчуванняў, новых знаёмстваў.   Аксіння Ждан пажадала рабятам выдатнай змены, цікавых мерапрыемстваў і надзейных сяброў. — Самае галоўнае, каб мы ставіліся да іншых так, як мы хочам, каб ставіліся да нас, — сказаў айцец Аляксей. — Мы павінны вучыцца быць добрымі, вырашаць усё дружна і з любоўю. Урачыстая лінейка падышла да завяршэння, і рабяты адправіліся займаць месцы каля сцэны амфітэатра. Вольга Івашка расказвае, што дзяцей чакае цікавая змена. Так, напрыклад, плануецца арганізаваць “Кірмаш” — мерапрыемства, якое даўно ўжо не праводзілася: — Плануецца конкурс “Містэр і Міс лагера”, правядзенне спартландый, шматбор’я. У спартыўных спаборніцтвах будуць прымаць удзел не толькі выхаванцы лагера, але і важатыя. Дзецям заўсёды цікава паспаборнічаць са старэйшымі. Таксама плануюцца паездкі на міні-пякарню КСУП «Малюшычы», Карэліцкі сырцэх, аграсядзібу ў Літоўцы. Праводзяцца экалагічныя экскурсіі на возера Свіцязь і ў вёску Ятвезь.