Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.12.2022

На внеочередном заседании Кореличского райисполкома проанализированы причины гибели человека на пожаре в д. Рудники

  На пазачарговым пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама прааналізаваны прычыны гібелі на пажары 63-гадовага пенсіянера. Трагедыя здарылася 30 лістапада ў вёсцы Руднікі Малюшыцкага сельсавета. Начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік азнаёміў прысутных з абставінамі трагедыі:   — Па словах родных, у гэты дзень мужчына ўжываў спіртное. Прычынай трагедыі магла стаць цыгарэта, якую мужчына паліў у ложку і заснуў. Старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Дзірвук расказаў аб рабоце, якая праводзіцца ў сельсавеце для папярэджання гібелі і траўміравання людзей на пажарах: — У бягучым годзе назіральнай камісіяй абследавана 640 домаўладанняў, у тым ліку 76 шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 363 адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых, 201 домаўладанне грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і схільныя да ўжывання спіртных напояў. Выяўлена 11 парушэнняў, якія ліквідаваны ва ўстаноўленыя тэрміны. Заслухаўшы інфармацыю, члены райвыканкама і запрошаныя ў працэсе абмеркавання высвятлялі: ці можна было прадухіліць гэты пажар і гібель чалавека? Ці ўсё магчымае было зроблена органамі ўлады, назіральнай камісіяй, раённай рабочай групай, суб’ектамі прафілактыкі, каб не здарылася бяды? І выснова была несуцяшальнай: далёка не ўсё. — Пакуль што ў працы па прафілактыцы пажараў і гібелі прысутнічае фармалізм, — зрабіў заключэнне старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. — Суб’екты прафілактыкі ўзаемадзейнічаюць недастаткова, ім не хапае інфармацыі, з-за чаго часта несвоечасова звяртаецца ўвага на патэнцыйна небяспечныя адрасы. Асаблівая ўвага павінна быць звернута не толькі на катэгорыі грамадзян, якія традыцыйна наведваюцца назіральнымі камісіямі: інвалідаў, адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, шматдзетныя, няпоўныя і сацыяльна небяспечныя сем’і, але і на тых, хто мае праблемы з алкаголем, дапускае прагулы на рабоце, бо гэта можа стаць тым першым трывожным званочкам, які важна своечасова заўважыць. Адзін з дзейсных інструментаў, на думку кіраўніка раёна, устаноўка на патэнцыйна небяспечных домаўладаннях знешніх святло-гукавых устройстваў, якія ў выпадку пажару ўбачаць і пачуюць суседзі і выклічуць выратавальнікаў-пажарных. Але самае галоўнае — у гэтай працы не павінна быць абыякавасці і фармалізму.